Архіў

Ад рэдакцыі

Шэварднадзэ заслужыў пашану

Няма ў палітыцы нічога цяжэйшага, чым адысьці ў час.

Яшчэ ў канцы мінулага тыдня ўсім здавалася, што апазыцыя выдыхлася, а Шэварднадзэ выйграе ў складанай гульні супраць Вашынгтону з эківокамі ў бок Масквы. У нядзелю ж сьвет абляцелі кадры, як дрыжаць паперкі ў руках прэзыдэнта, калі ён уцякае з залі парлямэнту. Ужо, наадварот, Шэві здаўся адарваным ад рэчаіснасьці, адсталым ад часу, пакрыўджаным старым, якім кіруюць ягоныя ўласныя ахоўнікі. Сьвет затаіўся, чакаючы крыві і вайны. Здавалася, што Шэві растрынькае рэшткі рэпутацыі, якую — справядліва ці несправядліва — ён займеў за гады цяжкое працы. Думалася, што ён, як прэзыдэнты іншых абломкаў імпэрыі, прыклад аднаго зь якіх у нас перад вачыма, будзе біцца за ўладу да канца, нават шкодзячы нацыянальным інтарэсам краіны. Бо ўлада для іх — сэнс жыцьця.

Аднак у апошні момант Шэварднадзэ давёў, што заслужыў добрае слова ў падручніках гісторыі. Бо адышоў. Запозна, але мірна адышоў. Прабыўшы прэзыдэнтам адзінаццаць гадоў. Нягледзячы на вастрыню мінулага месяца — ці не пачэсны канец кар’еры?

Ня выключана, што ён яшчэ вернецца. Масква прадказвае хаос у Грузіі. Таму досьвед і сувязі Шэварднадзэ яшчэ спатрэбяцца самаўпэўным маладым вучням Сівога Ліса.

Барыс Тумар

Каментары

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Запальныя шведы, вясёлыя эстонцы, Ізраіль рве сэрца: сёння захапляльны фінал Еўрабачання9

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая2

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»2

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць