Архіў

Новы год «Навінак»

Аднавіла сваю дзейнасьць рэдакцыя газэты «Навінкі», якая атрымала была «ганаровыя» тры папярэджаньні яшчэ ў часы Падгайнага.

Але й пасьля сканчэньня паўгадавога тэрміну прыпыненьня выдавецкай дзейнасьці ніводная друкарня не адважылася друкаваць газэту. Выйсьце знайшлося: «Навінкі» выйшлі ў часопісным фармаце.

Глянцавая папера, каляровая вокладка, у дадатак — міні-CD зь відэасюжэтам і постэр: «Міністры інфармацыі прыходзяць і сыходзяць, «Навінкі» застаюцца!» На прэзэнтацыі рэдактар часопісу Паўлюк Канавальчык даваў усім, хто набываў нумар, скрутак туалетнай паперы зь лягатыпам выданьня. Маўляў, папера ў «Навінак» зрабілася цьвёрдая. Большасьць старонак выданьня запаўняе пярэстая газэтная мітусьня. Вокладку ўпрыгожвае «той самы» пэрсанаж, абраза якога каштавала рэдактару сто мінімалак.

У пэрспэктыве рэдакцыя, апроч выданьня штомесячнага «магазыну «Навінкі», марыць рабіць відэапраграмы і аднавіць вэб-старонку www. navinki.net, зарэгістраваць грамадзкую арганізацыю... Карацей, усё ў праектах.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ10

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена5

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ10

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць