Грамадства

А.Міхалевіч: "У гэтую ноч было нашмат больш людзей, чым мінулую"

На Кастрычніцкай плошчы мінулую ноч прабыў і намесьнік кіраўніка партыі БНФ Алесь Міхалевіч.

(Міхалевіч: ) "Вельмі прыемна, што ў гэтую ноч сапраўды было нашмат больш людзей, чым мінулую, і перакананы, што гэта далёка не мяжа, колькасьць людзей будзе павялічвацца і ўпэўнены, што ёсьць усе магчымасьці, каб гэта перарасло бліжэй да 25 сакавіка ў вельмі грунтоўную, вялікую акцыю".

(Караткевіч: ) "Скажыце, як моладзь успрыняла зварот А.Казуліна, што трэба згортваць гэтыя намёты і ўжо выйсьці больш маштабна 25 сакавіка?"

(Міхалевіч: ) "Гэты зварот не атрымаў ніякага рэзанансу: усе ўдзельнікі акцыі пачалі скандаваць, што мы застаемся, і проста засталіся на плошчы, і гэта, на мой погляд, вельмі правільнае меркаваньне".

(Караткевіч: ) "У нашым эфіры паэт А.Хадановіч, сьпявачка К.Камоцкая, некаторыя іншыя прадстаўнікі культуры гаварылі, што малавата людзей на плошчы. Відавочна, што людзі мяняюцца – колькі цяпер чалавек?"

(Міхалевіч: ) "Цяжка ацэньваць, але гэта добра, што тут знаходзяцца сотні людзей. Таксама цяжка ад людзей чакаць, каб яны вытрымалі цэлую ноч, плюс да гэтага заўсёды ёсьць такі фактар, што з раніцы, калі пачынае працаваць мэтро, значная частка людзей, якая вытрымала ноч, калі яны бачаць, што ўжо сьветла, што сілавы варыянт у гэтую ноч не распачаўся, яны прынялі рашэньне паехаць і паспаць. Але да дзясятай гадзіны пад'едзе шмат людзей, якія прачнуцца і прыедуць сюды".

(Караткевіч: ) "Што вядома пра Вінцука Вячорку – нейкія зьвесткі ён перадаваў з-за кратаў?"

(Міхалевіч: ) "Пакуль што канкрэтных зьвестак няма. Вядома, што праз колькі дзён ён выйдзе, гэта будзе перад 25 сакавіка".

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі3

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне1

Кіроўца Voyah у Мінску даказаў, што ў яго жалезныя нервы2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту Ігару Ільяшу2

«Ліміт перавышаны». Візавы цэнтр Італіі аднавіў запіс па жывой чарзе1

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой11

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы25

Расійская радыёстанцыя «Суднага дня» сціхла з-за ўдару беспілотніка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць