Архіў

А ногі цягнуцца дамоў

гумарыстыка

Вясёлы дзядзька з артыстычнымі здольнасьцямі, кульнуўшы чарку, цэлую гадзіну забаўляе прысутных. Чытае гумарыстычныя вершы, сьпявае. Вычарпаўшы рэпэртуар, са скрухаю гаворыць:

— Я ў раёне на конкурсе самадзейнасьці другое месца заняў. А на вобласьці мне мікрафон далі, дык не заняў нічога. Журы напроціў мяне запісала: громка крычаў.

* * *

— Вось у суседкі маёй мужык харошы. Ня п’е, сям’ю глядзіць, на дачу езьдзіць. А мой толькі паддаваць і ўмее!

— Затое як памрэ, дык хоць ня жалка!

* * *

— Ці памагаюць табе дзеці?

— Дзіва што памагаюць! Як кабана заб’ю.

* * *

«Душа баліць за праізвоства, а ногі цягнуцца дамоў».

* * *

Маладая маці зь дзіцём едзе ў тралейбусе. Малое голасна румзае. Сталы дзядзька побач угаворвае:

— Як будзеш плакаць, бацька на Лаўсане рабіць будзе, а як сьціхнеш, дык у багатай фірме.

Дзіця нечакана змаўкае.

— Знаець, — сьмяецца маці. — Баба нашая на Лаўсане работаець!

* * *

«Узрослага чалавека ужо не васьпітаеш. Толькі забіць можна».

Бацькаў гонар

— Чатыры сыны ў мяне. Адзін у Менску, другі ў Маскве, трэці ў Магілёве, чацьверты — у Асіповічах. Усе павывучваліся! Дзякуй Богу, ні адзін тут не застаўся!

* * *

— Варушышся, торбы цягаеш, усё етым бабам трэба. Было б чатыры рукі, яшчэ б дзьве торбы ўзяла!

— Некаторым жа нічога ня трэба. Сядзяць дзень на лаўцы!

— А як паглядзіш — жывем адзінакава.

* * *

— Што ты лаешся! Да сівых валасоў дажыў, а розуму не нажыў.

— Ёсьць у мяне розум!

— Можа й быў, ды ўвесь з гарэлкаю выцек!

* * *

Перапоўнены аўтобус падыходзіць да Лекерты — вёскі, спрадвеку населенай рускімі стараверамі. Да гораду застаецца ня болей як два-тры кілямэтры. На прыпынку стаіць мужчына й галасуе. Раптам адзін дзядзечка з добразычлівым тварам голасна кажа:

— Пяшуком дойдзеш, кацап ты!

Аўтобус едзе далей не спыняючыся.

* * *

«Дземакраціі ім мала? Бяры лапату ды капай!»

* * *

— Цяпер учыцеля эці дзяцей учыць ня хочуць саўсім. Каранцін прыдумалі. А мне дзе столькі яды набрацца? Сядзяць дзеці дома й цэлы дзень точаць!

* * *

Праходзьце далей, я да самага заду еду.

Запісвала Тацяна Барысік

у аўтобусах Бабруйск—Глуск, Магілёў—Шклоў, Бабруйск—с-з Леніна, Бабруйск—Бялынічы, магілёўскім гарадзкім транспарце, дызэль-цягніку Магілёў—Асіповічы. Асаблівасьці простай мовы захаваныя.

Каментары

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўнікам у школах забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас урокаў3

«Ультраэкзотыка для самотнага турыста». Ці зацікавіць Іран беларусаў і ці паедуць турысты з Ірана ў Беларусь1

Паглядзіце, якія рэчы стварылі беларускія дызайнеркі, натхняючыся Палессем і пераасэнсоўваючы асабісты боль5

Сярожамі і Валодзямі цяпер называюць зрэдзьчас5

У ЗША бяздомны мужчына забіў 23-гадовую ўкраінскую мастачку і мадэль5

Археолагі пастарылі Менск на 70 гадоў4

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?17

У Гродне маланка ўдарыла проста перад жанчынай2

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць