Архіў

Жыць па-швэдзку

23—25 красавіка ў Пінску адбыўся беларуска-швэдзкі сэмінар «Камяні і ружы», арганізаваны ГА «Калегіюм» (Пінск) ды «Olof Palme International Center» (Стакгольм).

Сэмінар праводзіўся для псыхолягаў, пэдагогаў ды студэнтаў з Горадні й Магілёва. Можна напісаць пра тое, што мэтай сэмінару было навучыць, як арганізоўваць працу зь дзяўчынкамі (цяпер мэтодыка пераносіцца й на хлопчыкаў) па вырашэньні праблемаў падлеткавага ўзросту. Можна расказаць, што ўдзельнікам тлумачылі і распавядалі пра тое, як падлеткам навучыцца вырашаць канфліктныя сытуацыі, як фармуляваць і бараніць свой погляд, як можна абмяркоўваць праблемы, што тычацца іх адносінаў, каханьня, стаўленьня да алькаголю і наркотыкаў. Але нельга на паперы перадаць атмасфэру, якая панавала на гэтым сэмінары.

Людзі, што дагэтуль або мала ведалі адно аднаго, або нават зусім былі незнаёмыя, за кароткі час, ужо ў першы дзень, сталі амаль што сябрамі. Стварылася атмасфэра даверу і ўзаемаразуменьня, цікавасьці і весялосьці. Выгляд чалавека, вопратка, узрост — усё адышло на другі плян. Кожны бачыў перад сабой Чалавека. Кожны быў сам сабой, не баючыся праявіць сваё «я», бо ведаў, што яго прымуць і палюбяць такім, якім ён ёсьць. Думаю, што гэта й было мэтай сэмінару. Каб пэдагогі на сабе адчулі дзеяньне праграмы «Камяні і ружы», распрацаванай швэдзкай арганізацыяй «WOCAD», і здолелі данесьці падлеткам — як трэба паводзіць сябе з аднагодкамі, як абараніць сваю думку і ня стаць ахвярай «агрэсара», як захаваць сваю індывідуальнасьць. Каб падлеткі не баяліся выказваць сваю думку, умелі абараніць яе і ў той жа час каб навучыліся слухаць іншага чалавека ды ўмелі прымаць яго погляды. Бо погляд кожнага чалавека мае права на існаваньне. Сэнс праграмы заключаецца ў тым, каб падлеткі самастойна дайшлі да ўсяго вышэйпералічанага. Пэдагог, які бярэ ўдзел у гэтай праграме, не павінен выконваць ролю настаўніка ці разумнага, дасьведчанага дарослага. Ён павінен быць незаўважным каардынатарам, які арганізоўвае гульню і абмеркаваньне. Пры гэтым сам застаецца ў цені, толькі сочыць за дзеяй і пры патрэбе скіроўвае яе ў неабходнае рэчышча.

Як сказаў адзін з удзельнікаў сэмінару пасьля яго завяршэньня, цяпер па Беларусі пачнуць адгаліноўвацца «маленькія калегіюмы». Гэта значыць, што вопыт, набыты ў швэдаў, будзе пашырацца ў нашай краіне і хоць бы нейкая частка падлеткаў здолее даць рады сваім праблемам самастойна і разумна.

Яўген Саляйчук, Пінск

Каментары

Цяпер чытаюць

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам5

Пытанне адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй так дагэтуль і не вырашана1

У ганконгскага грыпу з'явілася новая разнавіднасць4

МЗС Польшчы: Сярод памілаваных сёння Лукашэнкам — палякаў няма2

У Беларусі пачала працаваць новая сістэма імгненных плацяжоў4

Падчас аварыі ў Смалявіцкім раёне загінула 17‑гадовая дзяўчына

У Мінску — пераднавагоднія заторы

Пуціну пабудавалі яшчэ адзін палац — у анексаваным Крыме3

Міліцыянер, які складаў палітычныя пратаколы, справакаваў аварыю ў Шаркаўшчынскім раёне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць