Архіў

32-гадовы япіскап БАПЦ

30 траўня ў царкве Жыровіцкай Маці Божай у Гайлэнд-Парку (штат Нью-Джэрзі, ЗША) адслужыў першую багаслужбу япіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Васіль, які стаў наймаладзейшым ярархам БАПЦ, што дзее ў Амэрыцы.

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасьці.

Уладыка Васіль (у сьвецкім жыцьці Віктар Касьцюк) нарадзіўся 11 верасьня 1971 г. у Пінску. Скончыў у 1995 г. Менскую духоўную сэмінарыю са ступеньню бакалаўра багаслоўя, з 1995 да 1999 г. вучыўся ў Маскоўскай духоўнай акадэміі, якую скончыў са ступеньню кандыдата багаслоўя, напісаўшы — і выдаўшы асобнаю кнігаю — працу «Гісторыя Пінскае япархіі (1921—1944)». У тым самым годзе прыняў манаскі пострыг пад імем Васіль і быў высьвячаны на іерадыякана. Працаваў выкладчыкам літургікі ў Менскай духоўнай сэмінарыі, што ў Жыровічах.

Сайт Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы зазначае, што Васіль «пасьля году выкладчыцкае працы, ня змогшы дзеля антыбеларускага настаўленьня ярархіі Маскоўскага патрыярхату абараніць падрыхтаваную ім на атрыманьне дактарату дысэртацыю «Гісторыя праваслаўя на беларускім Палесьсі (Х—ХХ ст.)», пакінуў Жыровічы й вярнуўся ў родны Пінск». Празь нейкі час ён наладзіў сувязі зь мітрапалітам Ізяславам (Бруцкім) і Кансысторыяй БАПЦ, на запрашэньне якіх і прыехаў у ЗША.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Эдвард Людовіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

Уладзімір Мацкевіч: Найгоршае, што са мной адбылося ў турме, — тое, што забралі мае сшыткі2

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі56

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі3

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне1

Кіроўца Voyah у Мінску даказаў, што ў яго жалезныя нервы2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту Ігару Ільяшу2

«Ліміт перавышаны». Візавы цэнтр Італіі аднавіў запіс па жывой чарзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць