Архіў

Заўтра не надыдзе ніколі

Заўтра мы ўсе зноў пачнём лаяць апазыцыю. За тое, што яна была непадрыхтаваная да рэфэрэндуму, за адсутнасьць прадуманай тактыкі й стратэгіі, за тое, што дэмакратычныя кааліцыі існавалі толькі на словах.

Але дзе пры гэтым будзем мы самі? Як будзем пачувацца: мы асобна, апазыцыя асобна? Зразумела, частка бяз цэлага не існуе. Але ж і цэлае бяз часткі — ужо ня цэлае. Вядома, апазыцыя заўсёды будзе ў меншасьці, на тое яна і апазыцыя. Зразумела, рэвалюцыі заўсёды робіць меншасьць, інакш рэвалюцыі называліся б не рэвалюцыямі, а неяк інакш.

Аднак калі на вуліцы Бялграду на дэманстрацыі пратэсту супраць Мілошавіча выходзіла сто тысяч чалавек — хіба сярод іх былі адны толькі апазыцыянэры? Калі мільёны грамадзян аддалі галасы на прэзыдэнцкіх выбарах за малавядомага датуль Каштуніцу й фактычна сарвалі пляны кіраўніцтва сфальшаваць вынікі — хіба гэта былі галасы толькі апазыцыі?

Меў рацыю Маркс, калі казаў, што ідэя становіцца матэрыяльнай сілай, калі яна авалодвае масамі. Можна крывіць губы ў цынічнай усьмешцы, прыгадваючы лёзунг францускай рэвалюцыі «Свабода, роўнасьць, братэрства!». Можна лічыць гэты лёзунг небясьпечным і шкодным мітам, які каштаваў Францыі мільёнаў жыцьцяў. Але бясспрэчна й тое, што гэтыя словы, падобна да «Марсэльезы», успрымаліся масамі як нешта безумоўна каштоўнае і вартае змаганьня.

Справа ня ў тым, каб выцягваць сёньня на сьвет старыя лёзунгі — можна знайсьці новыя. Справа й ня ў тым, што трэба адчуваць настрой грамадзтва — гэта аксіёма. Грэх беларускай апазыцыі не ў адсутнасьці згаданых чыньнікаў. Значна страшнейшы за гэта грэх нявер’я. Немагчыма патрабаваць ад людзей самаахвярнасьці ці хоць бы актыўнасьці, калі ня верыш ні ў людзей, ні ў самога сябе, ні ў сваіх калегаў па партыі. Калі займацца палітыкай толькі падчас афіцыйных выбарчых кампаній — ад выпадку да выпадку, паміж прыватнымі справамі й партыйнымі справаздачамі, — то нічога й ня ўдасца на выхадзе. Калі чуеш ад вядомага палітыка, што выбары далі яму цудоўную магчымасьць паразмаўляць зь людзьмі ў якасьці зарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты, бо ў іншы час яго проста арыштавалі б, то разумееш: беларуская апазыцыя самая сьціплая ў сьвеце.

Прынцып «Галоўнае не перамога, а ўдзел» даўно ўжо ня дзейнічае нават на Алімпійскіх гульнях. Каб прыстойна выступіць, трэба мець сучасную сыстэму сэлекцыі й падрыхтоўкі спартоўцаў, найноўшыя мэтодыкі й абсталяваньне. Але самае галоўнае — гэта тое, што называецца спартовай злосьцю. Безь яе, без настрою змагацца да самага фінішу няма сэнсу выходзіць на спартовую арэну, ня кажучы пра палітычную. Заўзятары тонка адчуваюць фальш. Яны даруюць любімай камандзе паразу, але не імітацыю барацьбы.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Віталь Тарас

Каментары

Цяпер чытаюць

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?4

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка7

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў15

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

Анжаліка Агурбаш перанесла сваё чарговае вяселле11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?4

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць