Архіў

Бел-чырвона-белым нумарам прысьвячаецца

Найгоршаю навіною летась для Маленькага Хлопчыка стала жаданьне даішнага чыноўніцтва ўвесьці новыя аўтамабільныя нумары.

Прыйшла навіна, крыху патрэслася ў паветры і зьнікла. У нас у краіне ўвогуле не прынята ўсеагульна абмяркоўваць такія пытаньні. Маўчала дзяржтэлерадыё і аднолькава зь ім дзяржаўная ды недзяржаўная прэса. І ён, наш Маленькі Хлопчык, стараўся маўчаць, каб, крый божа, не сурочыць — можа, забыліся?..

Так мінаў час. Зіма… вясна… Аж пакуль аднаго дня на Прывакзальнай плошчы, стоячы ля акна аўтобуса, ён не разгледзеў па-над літарамі BY на яшчэ новай бляшанцы чырвона-зялёны сьцяжок.

Маленькаму Хлопчыку стала вельмі шкада. Так, нібы ў яго забралі любімую цацку. Бо бел-чырвона-белыя аўтамабільныя нумары заставаліся ў ягоным жыцьці амаль адзінай незабароненай, няхай і стылізаванай, выяваю бел-чырвона-белага сьцяга.

З нумароў зьдзекаваліся даўно. Спачатку вось прымушалі малюначак «Пагоні» заклейваць налепкай. Лёс гэтых нумароў вырашыўся, на жаль, яшчэ на рэфэрэндуме 1995 году. Але чаму, чаму іх замянілі менавіта зараз?!

Шкада стала і беларускае адметнасьці, якая цяпер страцілася між шэрагу чорна-белых нумароў сярод чорна-белых людзей. А бывала ж, беларусаў заўважаў за паўвуліцы і ў Кіеве, і Варшаве і з аднолькавай радасьцю ўздымаў правую руку, каб павітаць.

Абурае (але аднаму абурацца не выпадае), што новыя аўтамабільныя «зоны» — нумары абласьцей, пазначаныя апошняй лічбай, пранумараваны ў парадку не беларускай, а расейскай мовы. І шкада, што пра такія дробязі мала хто задумваецца.

Галіна Дубовая, форум www.nn.by

Каментары

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўнікам у школах забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас урокаў3

«Ультраэкзотыка для самотнага турыста». Ці зацікавіць Іран беларусаў і ці паедуць турысты з Ірана ў Беларусь1

Паглядзіце, якія рэчы стварылі беларускія дызайнеркі, натхняючыся Палессем і пераасэнсоўваючы асабісты боль5

Сярожамі і Валодзямі цяпер называюць зрэдзьчас5

У ЗША бяздомны мужчына забіў 23-гадовую ўкраінскую мастачку і мадэль5

Археолагі пастарылі Менск на 70 гадоў4

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?17

У Гродне маланка ўдарыла проста перад жанчынай2

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць