Архіў

Мама, мама і я — швэдзкая сям’я

У апошнія гады інстытут сям’і перажывае ў Швэцыі такія перамены, што рэформы заканадаўства не пасьпяваюць за імі. Маці ўсё часьцей выконваюць ролю бацькаў і наадварот.

Более гомасэксуальных шлюбаў. І хоць швэдзкая сям’я значна адрозьніваецца ад беларускай, расейскай ці польскай, ёй ад гэтага зусім ня блага.

«Сьмерць сям’і!» — заявіла ў 2001 г. Гудрун Шыман, якая стаяла тады на чале Левай партыі. Новым праграмным лёзунгам яна выклікала абурэньне, нягледзячы на запэўніваньні, што мэтай зьяўляецца барацьба не з уласна сям’ёй, а толькі з імпэратывам манагамнай сям’і (так званай «асноватворнай ячэйкі грамадзтва», што складаецца з маці, бацькі і іх агульных дзяцей), які абмяжоўвае свабоду асобы.

Шыман хацела прыцягнуць увагу СМІ — і ёй гэта ўдалося. У 2003 г. яна тыднямі не сыходзіла зь першых палос газэт дзякуючы сваім падатковым махінацыям, а нядаўна праславілася прапановай увесьці спэцыяльны падатак для мужчын «на гвалт» (паводле яе, усе мужчыны павінны плаціць дзяржаве, бо сярод іх трапляюцца гвалтаўнікі і нягоднікі, якія б’юць жанчын).

Здавалася, што вайна, якую Шыман абвясьціла традыцыйнай мадэлі швэдзкай сям’і, ужо была выйграна…

Неразьбярыха і бэбі-бум

З дакладу Галоўнага статыстычнага бюро можна дазнацца, што большасьць маладых швэдаў па-ранейшаму выхоўваюцца ў традыцыйных сем’ях і жывуць з абаімі біялягічнымі бацькамі. Часта саюз гэтых бацькоў застаецца незарэгістраваным — больш як палова дзяцей-першынцаў нараджаюцца па-за шлюбам.

У так званай «сярэдняй» сям’і рэвалюцыйныя зьмены зьведалі ролі бацькі і маці. Швэдзкая сям’я зьяўляецца сёньня адной з самых раўнапраўных у сьвеце: швэдзкія ббцькі ўсё больш часу аддаюць выхаваньню дзяцей, а мамы ўсё часьцей працуюць на поўную стаўку.

Рост раўнапраўя жанчын і мужчын у сфэры апекі дзяцей адыграў вырашальную ролю ў тармажэньні дэмаграфічнага спаду — сучасная Швэцыя перажывае сапраўдны бэбі-бум.

Раўнапраўе паўплывала таксама на спосаб, якім бацькі вырашаюць сёньня «дзіцячае пытаньне» ў выпадку разводу: 96 працэнтаў захоўваюць адно для аднаго права на супольнае выхаваньне, і гэта ня проста пустая пастанова. З году ў год расьце колькасьць дзяцей, бацькі якіх вельмі даслоўна выконваюць прынятае ў судзе рашэньне і ідуць на ажыцьцяўленьне мадэлі «зьменнага выхаваньня». Дзеці жывуць па чарзе то з мамай, то з татам, найчасьцей перасяляючыся з дому ў дом раз на тыдзень. Калі ж бацькі бяруць новы шлюб, можа здарыцца, што ў жыцьці іх дзяцей зьяўляюцца, па-першае, айчым, па-другое, мачыха, а таксама магчымыя сваякі з аднаго і другога бакоў (прычым як родныя па крыві, так і дзеці новых партнэраў бацькоў, што паходзяць зь іх папярэдніх шлюбаў!).

Каб трохі разабрацца ў такой заблытанай сытуацыі, у публічны дыскурс пры абмеркаваньні пытаньняў сям’і ўводзяцца новыя тэрміны, напрыклад, «несапраўдны тата» ці «бонуснае дзіця». Ва ўжытак увайшла таксама фармулёўка «мае, твае, нашы дзеці», якая падкрэсьлівае далучанасьць бацькоў да выхаваньня ўсіх дзяцей, што ўваходзяць у склад постіндустрыяльнай сям’і, якая пашыраецца ў розных кірунках.

Два таты, дзьве мамы

Яшчэ адной новай сямейнай формай у Швэцыі зьяўляюцца розныя віды гомасэксуальных сем’яў. Калі ў лютым 2003 г. рыксдаг прызнаў за гомасэксуалістамі права на ўсынаўленьне, у краіне жыло ўжо пад сорак тысяч дзяцей, што мелі аднаго гомасэксуальнага бацьку ці маці. Першым дзіцем, якое згодна з законам набыло дваіх гомасэксуальных бацькоў, быў двухгадовы Сыкстэн з Умэо — яго ўсынавіла Ганна Маркусан, жонка Сыкстэнавай біялягічнай мамы. На ўсынаўленьне даў згоду біялягічны бацька хлопчыка (у дадзеным выпадку донар спэрмы).

У дапаможніку для гомасэксуальных сямей Мія Лядален сьцьвярджае, што неўзабаве гомасэксуальныя сем’і зробяцца зусім звыклай і ардынарнай рэччу: «Я ўпэўнена, што празь пятнаццаць ці, можа, дваццаць гадоў структура сям’і зазнае карэнныя зьмены. Ніхто ня будзе дзівіцца, чуючы, што нехта мае дзьвюх мам або двух тат».

Да таго ж існуе куды больш варыянтаў гомасэксуальнай сям’і. Усё часьцей здараецца, што за сумеснае нараджэньне і выхаваньне патомства бяруцца дзьве гомасэксуальныя пары. Папулярны швэдзкі пісьменьнік-гумарыст Ёнас Гардэль выхоўвае сына разам са сваім мужам, знаным вядучым Маркам Левэнгудам, і дзьвюма сяброўкамі — гомасэксуальнымі мамамі (адна зь іх зьяўляецца біялягічнай мамай хлопчыка). Усе адчуваюць сябе паўнапраўнымі бацькамі малога Амаса, але з гледзішча закону апекунамі сына могуць быць толькі два чалавекі. Некаторыя юрысты ўжо намякаюць на неабходнасьць унясеньня ў сямейнае заканадаўства зьмен, якія стасаваліся б са зьменамі ў структуры сучаснай сям’і. Ганна Сынгель, доктар сямейнага права з унівэрсытэту Упсалы, лічыць, што сучасныя швэдзкія законы павінны дапускаць магчымасьць прызнаньня апекунамі дзіцяці адначасова больш чым дзьвюх асоб.

Паводле «Gazety Wyborczej»

Каментары

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць