Эканоміка

Як вайна ва Украіне адбіваецца на працы завода «Санта Брэмар»

Праект «Пражэктар рэгіёнаў» пры Офісе Святланы Ціханоўскай пагаварыў з людзьмі, якія расказалі, што на заводзе «Санта Брэмар» нібыта плануецца адначасовае звальненне вялікай колькасці людзей — каля тысячы. Кампанія гэта зняпраўджвае, але прызнае, што праблемы ёсць. 

Прынамсі, прэс-служба групы кампаній «Санта» прыслала афіцыйны адказ. 

«У нас ёсць наступствы ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі на тэрыторыі Украіны. Там знаходзіцца наша даччынае прадпрыемства «Санта-Украіна», якое займаецца дыстрыбуцыяй прадукцыі «Санта Брэмар» і «Савушкін прадукт», а таксама складскі лагістычны комплекс. Усяго 235 чалавек.

На сёння асноўная частка супрацоўнікаў не працуе, аднак ім захаваны і выплачваецца заробак. Складскі комплекс працуе, развозім прадукцыю «Санта Брэмар» і «Савушкін прадукт» як гуманітарную дапамогу па спецыяльных цэнтрах і бальніцах Кіева, Кіеўскай вобласці».

Цяпер паставак ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі няма, кажуць у кампаніі.

«Гэта складае да 10% ад агульнага аб'ёму выпуску. Адначасова за кошт дэвальвацыйных і інфляцыйных працэсаў на рынках Беларусі і Расеі мы назіраем зніжэнне пакупніцкай здольнасці насельніцтва, што прыводзіць да зніжэння абʼёмаў вытворчасці яшчэ на 10%. Такім чынам, на сённяшні дзень мы маем па факце зніжэнне абʼёмаў вытворчасці на 20%».

У сувязі з гэтым прадпрыемства прыпыніла прыём на працу новых супрацоўнікаў, кажуць у кампаніі. Таксама некаторыя работнікі адпраўленыя ў планавыя адпачынкі раней прадугледжаных перад тым тэрмінаў. Зніжэння заробкаў нібыта няма, бо форма аплаты здзельная, а стаўкі ранейшыя, колькасць работнікаў, якія знаходзяцца ў адпачынках за свой кошт, адпавядае сезону. 

«Інфармацыя пра тое, што з прадпрыемства збіраюцца звольніць больш за 1000 супрацоўнікаў, — не адпавядае рэчаіснасці. Сітуацыя няпростая, аднак прадпрыемства прыкладае ўсе намаганні, каб захаваць працоўны калектыў», — завяршае свой адказ прэс-служба кампаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»11

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»

Усе навіны →
Усе навіны

Ілля Шкурын не змог паляцець на матч у Шатландыю, бо не мае пашпарта

Арганізатар байдарачных сплаваў расказаў, што стаіць на перашкодзе турызму, апрача прусакоў у гатэлях2

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 3

Вызваліўся палітвязень, якому двойчы працягвалі тэрмін1

Рэдактар Reform.news Паўлючэнка зрабіў стаўку: У Беларусі пройдзе ці першая сустрэча Зяленскага і Пуціна, ці самі перамовы6

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі19

«Кранальны момант — калі плачуць мужчыны». Мінчанка купіла дом у вёсцы — ладзіць там музычныя канцэрты і дрэсіруе поні4

Трамп астыў да ідэі арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага4

«Савушкаў» выпусціў сыркі «Дубай», а цяпер здымае іх з продажу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»11

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць