Архіў

Галаванаў нагадвае

20 верасьня міністар юстыцыі Віктар Галаванаў падпісаў пастанову. У дакумэнце, у прыватнасьці, гаворыцца: «Пры правядзеньні мерапрыемстваў палітычнага характару магчыма стварэньне блёкаў палітычных партый… а таксама стварэньне тых ці іншых рухаў, ініцыятыў, кааліцый, якія аб’ядноўваюць грамадзян або юрыдычных асобаў. Дзейнасьць такіх аб’яднаньняў магчыма толькі пасьля іх дзяржаўнай рэгістрацыі».

Мін’юст хоча стварыць бар’ер на шляху камунікацыі палітыкаў і грамадзкіх актывістаў з грамадзтвам. Амаль усе незалежныя грамадзкія ініцыятывы пазбаўлены рэгістрацыі. Зарэгістраваць новую немагчыма. Раней апазыцыя ігнаравала забароны, ствараючы грамадзянскія ініцыятывы (як «Хартыя-97») і рухі (як «Воля Народу»), якія паводле закону не вымагалі рэгістрацыі.

На думку юрыста Юр’я Чавусава, «гэтая пастанова накіравана ня супраць шараговых актывістаў незарэгістраваных рухаў і ня супраць недзяржаўных СМІ — гэтыя нормы і так ёсьць у Адміністрацыйным кодэксе і ў Законе аб друку. Хутчэй, гэтая пастанова тлумачальная. Яна зьвяртае ўвагу зацікаўленых удзельнікаў палітычнага працэсу на тое, што незарэгістраваныя рухі й ініцыятывы Мін’юст будзе трактаваць як незарэгістраваныя грамадзкія аб’яднаньні. Тэндэнцыя хіліцца да забароны гэтых рухаў, каб яны наагул не абвяшчаліся й не ствараліся. Лявонаў, Фралоў, Вайтовіч і іншыя грамадзкія асобы, якія публічна заяўляюць пра стварэньне якога-кольвек руху, — вось сапраўдныя адрасаты».

Як на гэта мае рэагаваць незалежнае грамадзтва? «Тое, што рабілі раней, — мяркуе Ю.Чавусаў. — Адзінае, раю людзям зьвяртацца ў Канстытуцыйны суд, каб той растлумачыў, чаму ў законе пра ЦВК напісана, што палітычныя блёкі рэгіструюцца ў ЦВК, а ў пастанове Мін’юсту — што яны рэгіструюцца ў Мін’юсьце».

Зьміцер Дрыгайла

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе4

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

Мітрапаліт Станеўскі перадаў Папу афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь2

Праз суботу пройдзе рэспубліканскі суботнік5

Лукашэнка: Годзе ўжо будаваць музеяў, дастаткова аднаго10

Кубракоў сабраў тэрміновую нараду з міліцэйскімі начальнікамі, каб разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС32

Беларускі комік перамог у польскім гумарыстычным тэлешоу16

Начальніца медчасткі калоніі ў Бабруйску, на якую скардзіліся палітвязні, пайшла на павышэнне4

Беларускія гарады запаланілі лісы. Што адбываецца?2

Гэты незвычайны аднапавярховік у райцэнтры пабудаваў знакаміты італьянскі архітэктар. Будынак можна купіць

Член Сейма Літвы: Цяпер рыхтуецца яшчэ адна аперацыя па вызваленні беларускіх палітвязняў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе4

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць