Архіў

Адзіны назаўсёды

Беларусь — самая лібэральная краіна ў сьвеце. Толькі ў нас крымінальнікі і тэрарысты могуць вольна зьбірацца пад патранажам дзяржавы ў фармаце так званага Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

Менавіта крымінальнікамі і тэрарыстамі падаюць апазыцыянэраў афіцыйныя СМІ. І тут на табе — праводзьце кангрэс на відным месцы.

Адваротным бокам такой бязьмежнай талерантнасьці зьяўляецца псыхалягічны шок звычайных ляяльных грамадянаў. Пастаўце сябе на месца сіняка з Ангарскай (інфармацыя для правінцыялаў: МАЗ — адзін з самых укураных і абдзяўбаных раёнаў сталіцы). Зранку вы выпаўзаеце на «Аўтазаводзкую» па апахмел або шмаль і — оба-на: блакітныя, тарчкі і карафаны бэн Ладэна тусуюцца каля аўтазаводзкага ПК. Якая можа быць ваша рэакцыя?

1. «Блін, а я думаў, пяршак, якім я ўчора закінуўся, — галяк», — варочаеце вы мазгамі і бяжыце да знаёмага вінакура па даганялава. Вынік — зацяжны, як мінімум да лета-2006, алькагольна-травяны запой. І калі праз год білборд на праспэкце закліча галасаваць за квітнеючую Беларусь, вас у найлепшым выпадку праб’е на «хі-хі».

2. Пад уплывам апошняга прагону Яўгена Новікава па TV, вы імчыцеся чысьціць дэмакратычным радыскам партрэт. Як вынік, зарабляеце ад мянтоў, якія ахоўваюць апазыцыйнае мерапрыемства, дабротных кухталёў. Вынік — апатыя і недавер да ўлады.

Такім чынам, даўшы дазвол на правядзеньне кангрэсу, вэртыкаль фактычна легалізавала апазыцыю. Калі інакш нельга, трэба выдумляць арыгінальныя спосабы маргіналізацыі бацькавых апанэнтаў. Народная мудрасьць наконт гэтага сьцьвярджае: каб пахерыць працэс, трэба яго ўзначаліць.

Як толькі быў абвешчаны кастынг кандыдатаў на пасаду «адзінага». Яму трэба было адразу вылучаць сваю кандыдатуру ў якасьці прадстаўніка якой-небудзь НДА, напрыклад, ад групы «Жыхары пасёлку Дразды супраць павышэньня тарыфаў на камуналку».

Пасьля гэтага выбары «адзінага» пайшлі б як па масьле. Праймэрыз у Барысаве. Да месца галасаваньня зь Печаў маршыруе калёна салдат і галасуе самі ведаеце за каго. Не пасьпелі «адмарозкі» апрытомнець, як да іх офісу руліць хеўра студэнтаў, мабілізаваных словамі дырэктара тэхнікуму: «Чмо, якое ня возьме ўдзелу ў выбарах адзінага дэмакрата, разьмяркую ў Брагін».

Натуральна, у арганізатараў Кангрэсу не было б ніякага гемарою з памяшканьнем. Кангрэс дэмсіл адбываўся б не ў сталічным Гарлеме, а ў цэнтры, напрыклад, у Палацы Рэспублікі. Па выніках галасаваньня Ён лёгка стаў бы «адзіным» і адразу запатрабаваў бы ад Дзярждэпу ЗША сваёй законнай долі грантаў, якая належыць яму згодна з Актам аб дэмакратыі ў Беларусі.

Ну а 18 ліпеня, на наступны пасьля прэзыдэнцкіх выбараў аўторак, «Советская Белоруссия» выйшла б з загалоўкам, набраным самым буйным кеглем, — «На выбарах прэзыдэнта РБ перамог адзіны дэмакратычны кандыдат!». Пакуль Захад чухаўся б, сьвежавыбраны гарант хуценька падпісаў бы дэкрэт аб забароне ўжываньня ў назвах слова «Адзіны» без узгадненьня з адпаведнымі структурамі. Каб не паўтарыўся казус гэтага году.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным4

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская партыя выключыла са сваіх шэрагаў дэпутата, які заклікаў прагнаць з Літвы Офіс Ціханоўскай4

У Мінску рабочага расціснула ліфтам1

Трамп напярэдадні вылету на саміт з Пуціным: Стаўкі высокія5

У Бярэзінскім раёне мужчыну забілі пчолы

У Гомелі за палітыку пасадзілі адваката2

Дачка Джо Байдэна апублікавала фатаграфію свайго мужа, на якой ён трымае за руку іншую жанчыну, і абвясціла пра развод6

Расійскія праўладныя хакеры гадамі выкрадалі засакрэчаныя дакументы з судовых сістэм ЗША3

«Адправілі, як бандэроль па пошце». Маляваныч вярнуўся ў Польшчу з Грузіі3

ChatGPT налічыў на адным са здымкаў з Плошчы Незалежнасці 23 жніўня 2020 года 134 тысячы чалавек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным4

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць