Усяго патроху

Двухгадовага дзетсадаўца згубілі ў шортах на марозе амаль у -40

Дзікі выпадак адбыўся ў адным з прыватных дзіцячых садоў у сталіцы Якуціі горадзе Якуцк (Расія). Работнікі ўстановы здолелі правароніць двухгадовага хлопчыка, якога пазней выпадкова знайшлі прахожыя на вуліцы ў кашулі, шортах, шкарпэтках і хатніх тапачках у амаль саракаградусны мароз.

Толькі па шчаслівай выпадковасці дзіця не загінула: у яго абмаражэнне пальцаў і ступняў. Цяпер яно знаходзіцца ў бальніцы разам з маці, паведамляе сайт МУС рэспублікі.

Сваім выратаваннем дзіця абавязана жанчыне, якая пабачыла яго каля аднаго з дамоў, пасадзіла ў машыну, ухутала ў цёплую вопратку і выклікала хуткую дапамогу і паліцыю. На вуліцы ў гэты час было мінус 39 градусаў, адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Паліцэйскія высветлілі, што недалёка ад месца знаходжання хлопчыка месціцца прыватны дзіцячы сад, і выказалі здагадку, што дзіця магло выйсці адтуль. Неўзабаве гэтая версія пацвердзілася.

Выхавальніца распавяла, што ўваходныя дзверы былі не зачыненыя, а хлопчык, мабыць, выйшаў на вуліцу ў той момант, калі яна варыла суп на кухні.

У дачыненні да загадчыцы і нядбайнай выхавальніцы склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэнні, а цяпер паліцыя і пракуратура праводзяць праверку дзейнасці дзіцячага садка.

«Мяркуючы па адрасе, дзе быў знойдзены хлопчык, гэты садок працуе без ліцэнзіі»,
— распавялі ва ўпраўленні адукацыяй адміністрацыі Якуцка, патлумачыўшы, што ў горадзе ўсяго два прыватныя дзіцячыя садкі маюць поўны набор дазваленчых дакументаў для працы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку43

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

У БРСМ паставілі новага лідара7

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады3

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе7

ААН апраўдваецца — Белы дом западозрыў арганізацыю ў сабатажы праз праблемы падчас выступу Трампа2

Лукашэнка зноў ляціць да Пуціна8

Расійскія дроны перасталі залятаць у Беларусь, хоць Украіну па-ранейшаму атакуюць4

Аўтобусы ўжо займаюць чаргу перад польскай мяжой

У Наварасійску атака беспілотнікаў: два чалавекі загінулі4

Наўроцкі: Расія ставіцца да цэлых нацый як да сваёй каланіяльнай уласнасці19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку43

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць