Эканоміка1010

Пасол Сурыкаў: Пытанні па нафце на 2013-ы не зняты, кампенсацыя за растваральнікі застаецца тэмай

Пра гэта паведаміў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 19 снежня.

«У мяне няма прагнозаў, бо не я вызначаю лічбы балансу. Але гэтае пытанне пакуль не ўзгодненае, — сказаў ён. — Беларусь просіць 23 мільёны тон, мы пакуль пагаджаемся на 18,5 мільёна тон нафты.
Я ведаю, што ўнутраныя патрэбы Беларусі ацэньваюць у 7–8 мільёнаў тон. тое, што пастаўляецца звыш гэтых аб’ёмаў, дае схаваныя страты расійскаму бюджэту. Мы разумеем, што прагноз Беларусі па эканамічных паказчыках і бюджэт звярстаныя з разліку 23 мільёнаў тон. Вядома, ёсць цяжкасці».

Паводле слоў Сурыкава, калі бакам не ўдасца дамовіцца да канца гэтага года, у першым квартале наступнага Расія можа крыху павялічыць аб’ёмы паставак (зыходзячы з агульнага аб’ёму паставак 18 млн. тон на год), каб загрузіць нафтаперапрацоўчыя магутнасці беларускіх прадпрыемстваў, а затым будуць працягвацца перамовы па балансе.

Усё гэта «звязана з тымі справамі, якія былі спрэчнымі, — гэта пытанне вяртання светлых нафтапрадуктаў на Расію, і слізкая тэма з растваральнікамі-разбавіцелямі», растлумачыў дыпламат.

На пытанне, ці па-ранейшаму Расія настойвае на вяртанні 1,5 млрд долараў мытаў у якасці кампенсацыі за экспарт Беларуссю растваральнікаў, Сурыкаў адказаў: «Калі б ваш сусед па кватэры выцягнуў у вас з кішэні прыкладна адну сотую вашых гадавых даходаў, вы б прасілі іх вярнуць? Так што тэма прысутнічае. Пытанне ў тым, як гэта зрабіць? Мы разумеем, што гэта надзвычай цяжка, але бакі шукаюць падыходы».

Пасол дадаў, што гэта не проста эканамічная сітуацыя «сама па сабе». «Яшчэ і крыўдна Расійскай Федэрацыі, што з намі такім чынам можна рабіць. І знешнепалітычна, і ўнутрыпалітычна крыўдна, таму што ў нас там таксама хапае апазіцыі, якія гэтую тэму могуць капаць, калі дабяруцца», — сказаў Сурыкаў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару21

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя знайшла вандалаў, якія разнеслі бетонную агароджу могілак. Ім па дзевяць гадоў2

Жыхарку Полацка злавілі на хуткасці 190 км/г. Гэта яе 58‑е парушэнне

Беларусь атрымала афіцыйнае паведамленне ад польскага боку пра адкрыццё мяжы

Расійскі чыноўнік уцёк з-пад канвою ў судзе і схаваўся ў консульстве Арменіі. Гісторыя скончылася трагічна3

Ціханоўская сустракалася з Келагам у Нью-Ёрку7

Snoop Dogg згадзіўся правесці канцэрт у Расіі5

Рэкламны банер з Аляксандрам Глебам павесілі на тым скрыжаванні ў Мінску, дзе ён стаў удзельнікам смяротнай аварыі12

Наўроцкі ў ААН назваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі прыярытэтам Польшчы5

Прызнанне палесцінскай дзяржавы: ЗША застаюцца адзінай сілай, чый голас будзе мець вырашальнае значэнне15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару21

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць