Усяго патроху1212

У Смалявічах створаць першы прытулак для бяздомных жывёлаў

Як паведаміла старшыня міжнароднага грамадскага аб’яднання абароны жывёл «Горад» Святлана Андруховіч, мясцовыя ўлады ўжо выдзелілі арганізацыі ўчастак зямлі плошчай прыкладна гектар на ўскраіне Смалявічаў (каля магістралі Мінск — Масква).
Мэтай прытулку пад назвай «Гарадок» будзе выгадоўванне, рэабілітацыя, лячэнне і прыстройванне сабак і катоў у сем’і.

Мяркуецца, што ў прытулку бяздомным жывёлам будзе забяспечаны індывідуальны падыход.
Для сабак па ўсёй тэрыторыі прытулку будуць створаныя невялікія домікі, у якія жывёлы будуць засяляцца ў залежнасці ад іх характару і асаблівасцяў. Асобны домік плануецца прадугледзець для шчанюкоў, а таксама для сабак-інвалідаў. Хворыя сабакі будуць засяляцца ў спецыяльнае каранціннае памяшканне. На тэрыторыі прытулку таксама плануецца размясціць вялікі дом для катоў з прылеглай тэрыторыяй з зялёнымі насаджэннямі, на якой будзе арганізаваны іх выгул. Гэта тэрыторыя будзе абгароджана спецыяльнай сеткай, каб выключыць узаемадзеянне катоў і сабак.

Як адзначыла Андруховіч, на тэрыторыі прытулку таксама мяркуецца стварыць ветэрынарную клініку, кухню і іншыя неабходныя для жывёл і персаналу абслугоўвання памяшканні.

Яна падкрэсліла, што сабакі і каты будуць заставацца ў прытулку столькі, колькі спатрэбіцца для прыстройвання іх у сем’і, пры неабходнасці — да натуральнай смерці.

Як адзначыла прадстаўнік МГААЖ «Горад», прытулак плануецца будаваць за ахвяраванні грамадзян. Разам з тым, выканкам і ЖКГ гатовыя аказаць пасільную дапамогу: так, напрыклад, зямля выдзелена на бязвыплатнай аснове. Чакаецца, што гэтай зімой будаўніцтва прытулку будзе поўнасцю ўзгодненае з зацікаўленымі органамі, вясной пачнецца будаўніцтва. Мяркуецца, што на працягу трох гадоў у Смалявічах будзе створаны паўнацэнны прытулак.

Як адзначыла Андруховіч, дагэтуль у Беларусі былі толькі асобныя спробы стварыць прытулак для бяздомных жывёл. Аднак, напрыклад, у Віцебску ў такім прытулку не атрымалася стварыць годныя ўмовы ўтрымання сабак і катоў. Як спадзяецца Андруховіч, пасля адкрыцця прытулку ў Смалявічах падобныя цэнтры для ўтрымання бяздомных жывёл з’явяцца ў кожнай вобласці.

Каментары12

Цяпер чытаюць

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў1

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральнік саўндтрэку для World of Tanks адсвяткаваў у Мінску свой развод7

Беларусь можа адправіць у космас яшчэ адну касманаўтку6

Пяскоў: Цяпер ідзе вайна і нам яе трэба выйграць9

У Маладзечне мужчына незвычайна падзякаваў жонцы за нараджэнне дачкі2

ААНаўская прамова Трампа: пра эскалатар, які спыніўся проста на хаду, супраць міграцыі і зялёнай энергетыкі26

Андрэй Стрыжак застанецца ў «Байсоле», але не кіраўніком23

Міліцыя знайшла вандалаў, якія разнеслі бетонную агароджу могілак. Ім па дзевяць гадоў2

Жыхарку Полацка злавілі на хуткасці 190 км/г. Гэта яе 58‑е парушэнне

Беларусь атрымала афіцыйнае паведамленне ад польскага боку пра адкрыццё мяжы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў1

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць