З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1313

Новы год — адзінае добрае савецкае

Новы год — бадай што адзінае савецкае свята і тая частка савецкай культуры, якіх нам не абавязкова выракацца. Піша Алесь Чайчыц.

Цікавы пераднавагодні артыкул Віктара Марціновіча «Прамова супраць аліўе» натхніў напісаць разгорнуты адказ.

Трэба сказаць, што

Новы год — гэта ў першую чаргу свята савецкае.
Да савецкай акупацыі ў Беларусі, хутчэй за ўсё, ніхто яго з люлькай у фатэлі, як апісвае Віктар Марціновіч, не адзначаў: галоўным святам года былі Каляды (у залежнасці ад веравызнання). Нават яліна — гэта ніяк не дарэвалюцыйны навагодні атрыбут, але атрыбут выключна калядны.

Камуністам было неабходна прапанаваць людзям нейкую атэістычную замену Калядаў. Такой заменай з 20-х30-х гг. якраз стаўся каляндарна блізкі да іх Новы год, на які камуністы перакінулі ўсе калядныя атрыбуты, ад ялінкі і Святога Мікалая (перайменаванага на «Дзеда Мароза») да традыцыі рабіць падарункі. Плюс за час савецкага застою на яго нараслі і іншыя атрыбуты, шампанскае — салата Аліўе — «Іронія лёсу».

І, у адрозненне ад вуліц Леніна ці савецкага сцяга, гэта змяняць не абавязкова, мне здаецца.

Новы год — гэта не фемінісцкае 8 Сакавіка, не люмпенскі Першамай або іншыя розныя сёмыя лістапада і дваццаць трэція лютага.

Новы год не мае ніякага ідэалагічнага зместу і ўтварае хіба адну з рэдкіх жывых шчырых непалітызаваных традыцый у нашых постсавецкіх грамадствах. Гэта не самая дрэнная рэч.

У тым, што людзі напіваюцца на Новы год, вінавата не свята, але агульная культура. Каму трэба, той прачынаецца з пахмеллем і на Вялікдзень, і пасля Купалля, і пасля Дня чэкіста.

Насамрэч,

на Захадзе Новы год адзначаюць не асабліва іначай, чым у нас.
У тым сэнсе, што на фоне сямейнага святкавання Калядаў, дзе рэлігійны падтэкст таксама дагэтуль застаецца ў галоўным фокусе, Новы год — проста шумная ўсеагульная папойка з фаерверкам і пахмеллем, хай і без сямейнага застолля с салатай аліўе.

Хто як, а мы ў нашай сям’і адзначаем і Божае Нараджэнне, і Новы год. Божае Нараджэнне — са свечкамі, Касцёлам і «Ціхай ноччу — святой ноччу» (куццю б яшчэ навучыцца гатаваць), Новы год — з курантамі, шампанскім, мандарынамі і «Еслі у вас нету цёці». І гэта, я лічу, правільна:)

З надыходзячым!

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць