З Масквы. Блог Алеся Чайчыца2626

Беларускі ліфт з казахскай мовай

Ці бываюць такія ж з мовай беларускай?

У Казахстане напаткаў на такую вось беларускую прадукцыю.

Для казахстанскага рынку беларуская дзяржаўная фірма з невымаўляльнай назвай «Магілёўліфтмаш» вырабляе двухмоўныя ліфты, аздобленыя на расійскай і казахскай мовах.

Казахстан сам па сабе ўяўляе сабой цудоўны прыклад дзяржаўнай палітыкі двухмоўя:
казахская лічыцца адзінай дзяржаўнай мовай, але расійская таксама мае афіцыйны статус.

У выніку ўсе, абсалютна ўсе шыльды на вуліцы (ад дзяржаўных установаў да дробных прыватных шапікоў), дарожныя знакі, надпісы на цэнніках у крамах, слоганы на вулічнай рэкламе выкананыя і па-казахску, і па-расійску.

Беларусі трэба адназначна пераймаць гэты вопыт,
калі мы хочам гаварыць пра паўнавартаснае дзвюхмоўе і пра раўнапраўе расійскай і беларускай мовы, замацаванае ў сучасным беларускім законадаўстве.

Тая ж казахстанская моўная палітыка тычыцца, відаць, і надпісаў у ліфтах — і таму «Магілёўліфтмаш» на сваёй прадукцыі для казахскага рынку вымушаны дубляваць надпісы і на казахскай мове. І нічога, не развальваюцца, пішуць.

Я жыву не ў Беларусі, мо чагось не ведаю —

а ці робіць «Магілёўліфтмаш» для Беларусі ліфты з беларускай мовай?

Каментары26

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій4

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Усе навіны →
Усе навіны

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт3

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя5

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій4

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць