Эканоміка

Мясніковіч даў даручэнні міністрам будархітэктуры, ЖКГ, транспарту і сувязі

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 17 студзеня заслухаў справаздачы кіраўнікоў міністэрстваў архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту і камунікацый, а таксама сувязі і інфарматызацыі пра вынікі працы ў 2012 годзе і планы па выкананні задач на 2013 год.

Як паведаміла прэс-служба ўрада, кіраўнік Мінбудархітэктуры Анатоль Нічкасаў звярнуў увагу на тое, што рашэнні, выпрацаваныя Саўмінам па рэалізацыі канцэпцыі жыллёвай палітыкі, падрыхтаваны і знаходзяцца на ўзгадненні ў Нацбанку і Мінфіне. Найбліжэйшым часам павінна завяршыцца праца па падрыхтоўцы нарматыўнай базы, якая прадугледжвае ўвядзенне інстытута дзяржаўнай замовы на будаўніцтва жылля з пашырэннем нарматыўнага рэгулявання долевага будаўніцтва, а таксама новыя падыходы да рэалізацыі канцэпцыі стварэння гарадоў-спадарожнікаў. Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 6,5 млн. кв. м жылля, у тым ліку 2,5 млн. кв. м — для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў.

Прадугледжана рэалізацыя шэрагу інвестыцыйных і інавацыйных праектаў, арыентаваных на апераджальнае развіццё вытворчасцяў з малой энерга- і матэрыялаёмістасцю, а таксама на пашырэнне сферы паслуг.
Сёлета плануецца завяршыць два буйныя інвестпраекты — на ААТ "Крычаўцэменташыфер" і ААТ "Гомельшкло", а таксама пяць інвестпраектаў па мадэрнізацыі домабудаўнічых камбінатаў і заводаў буйнапанэльнага домабудавання.

Мясніковіч даручыў міністэрству эфектыўна арганізаваць працу па ўзвядзенні ў краіне арэнднага жылля.
У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы павінны быць рэалізаваны праекты па ўзвядзенні такога жылля для вучоных. Напрыклад, у Мінску плануецца пабудаваць для іх два арэндныя дамы — 500 кватэр.

Акрамя гэтага, прэм'ер запатрабаваў, каб усе арганізацыі, якія ажыццяўляюць будаўніча-мантажныя работы, вытворчасць праектных работ, будаўнічых матэрыялаў і канструкцый, былі рэзідэнтамі Беларусі.
Гэта ж тычыцца арганізацый транспарту, сувязі і іншых галін. Мінбудархітэктуры, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму сумесна з МЗС і зацікаўленымі ведамствамі даручана вырашыць гэтае пытанне. "Шмат арганізацый, якія не з'яўляюцца рэзідэнтамі Беларусі, аказваюць у краіне свае паслугі. Яны не плацяць у рэспубліцы падаткі, не ідуць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Гэтыя паслугі не ўлічваюцца ў ВУП краіны", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Саўміна.

На працягу месяца Мінбудархітэктуры неабходна ўдакладніць планы па прыцягненні прамых замежных інвестыцый і ўзвядзенні інвестыцыйных аб'ектаў.

Міністр ЖКГ Андрэй Шчорац праінфармаваў аб планах развіцця галіны, спыніўся на пытаннях тарыфнай палітыкі на паслугі ведамства для насельніцтва.

Трымаў справаздачу перад урадам і міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак. У сваім выступленні ён паведаміў пра планы мадэрнізацыі падпарадкаваных міністэрству арганізацый, вызначаныя на гэты год інвестыцыйныя праекты, работы па прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове. Прэм'ер даручыў вызначыць падыходы, аб'ёмы і крыніцы фінансавання рэканструкцыі аб'ектаў нацыянальнага аэрапорта Мінск з улікам правядзення ў Беларусі ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі.

Мясніковіч заслухаў таксама справаздачу міністра сувязі і інфарматызацыі Мікалая Панцялея. Апошні паведаміў аб запланаванай у 2013 годзе інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці, укараненні сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама мадэрнізацыі профільных вытворчасцяў. Мясніковіч запатрабаваў ад міністэрства больш эфектыўнай працы, новых ініцыятыў і падыходаў да аказання паслуг і рэалізацыі інавацыйных праектаў. Прэм'ер паводле прапановы Мінэканомікі даручыў таксама прапрацаваць пытанне аб магчымасці правядзення больш гнуткай палітыкі ў дачыненні да ўваходных таксаў на міжнародныя тэлефанаванні.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні5

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя імёны чатырох палітзняволеных жанчын, вызваленых па папярэднім памілаванні4

Беларускі комік зняўся ў серыяле з зоркай «Звышнатуральнага». У кадры і Мінск — як яго бачаць амерыканскія кіношнікі2

У Беларусі спрасцілі працэдуру продажу тавараў з падвойнымі кодамі маркіроўкі

Як перажыць спёку?10

Далай-лама прыдумаў, як вызначыць сабе намесніка і абхітрыць Кітай2

У Вільні будуць шукаць магілу Вітаўта. Пошукі, якія праводзіліся стагоддзе таму, прывялі да вялікіх адкрыццяў, але мэты не дасягнулі10

Сталіца Паўднёвай Карэі перажывае нашэсце чорных жукоў2

Украінскія палярнікі зрабілі незвычайнае ФОТА цюленя, які адпачывае на крызе1

Украінскі вайсковец знайшоў каля беларускай мяжы зубы маманта1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні5

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць