Афіша

На Валожыншчыне адзначаць угодкі Дуніна-Марцінкевіча

4 лютага беларусы адзначаюць 205-годдзе з дня нараджэння драматурга, паэта, тэатральнага дзеяча Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Асаблівая ўвага надаецца ўгодкам на Валожыншчыне: у фальварку Люцінка драматург пражыў больш за дваццаць гадоў.

У бібліятэцы пройдзе літаратурная гасцёўня

— Наша мерапрыемства будзе не надта масавым, — распавядае Алена Сугака, загадчыца дзіцячай бібліятэкі. — Напачатку мы раскажам удзельнікам пра лёс нашага знакамітага земляка, зробім агляд тых кніг, якія ёсць у нашай бібліятэцы, абмяркуем творы. Ахвотныя змогуць прачытаць вершы Дуніна-Марцінкевіча.

Літаратурныя гасцёўні праходзяць у бібліятэцы рэгулярна. Актыўны ўдзел у іх прымаюць удзельнікі літаратурнага клуба «Кругагляд».

Дом культуры прыме конкурс выканаўцаў

Раённы конкурс выканаўцаў пройдзе ў сярэдзіне лютага. Удзельнічаць у ім могуць і школы, і ўстановы культуры.

Узроставых абмежаванняў конкурс не мае. Адзінае патрабаванне — жаданне прачытаць верш Дуніна-Марцінкевіча ці падрыхтаваць інсцэніроўку яго драматычных твораў.

— Ацэньваць удзельнікаў будзе журы, — кажа Валянціна Гіруць-Русакевіч, кіраўніца народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь». — У ім збяруцца прадстаўнікі аддзелаў культуры, адукацыі, а таксама аддзела па справах моладзі. Пераможцы атрымаюць не толькі дыпломы, але і падарункі.

— Да ўгодкаў Дуніна-Марцінкевіча мы рыхтуем слайд-прэзентацыю, — распавядае Наталля Лоўчая, дырэктар раённага музея. — У такой лёгкай для разумення форме мы раскажам пра жыццё і творчасць пісьменніка. На жаль, ніякіх яго рэчаў у фондзе няма — ні крэсла, ні вопраткі, ні стала. Таму будзем выкарыстоўваць тое, што ёсць. Напрыклад, фотаздымкі яго родных, якія прыляталі з Амерыкі на мінулыя ўгодкі, калі пісьменніку спаўнялася 200 гадоў. Таксама здымкі мясцінаў, якія доўгі час былі звязаныя з імем драматурга — архіўныя і сучасныя віды Люцінкі. Нашу працу пакажам гледачам на конкурсе ў Доме культуры.

Канчатковая дата конкурсу не называецца. Пакуль мерапрыемства запланаванае на 17 лютага.

— Цяпер толькі пачынаецца грып у нашым рэгіёне, — кажа дырэктар раённага цэнтра культуры Марыя Тур. — Калі да сярэдзіны лютага хвароба будзе пашырацца, то перанясём конкурс на больш позні час. З кім жа яго праводзіць, калі людзі будуць хварэць?

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць