Грамадства2121

Брэсцкія мытнікі затрымалі двух студэнтаў. Прычына — кнігі з «крытыкай уласці»

Брэсцкія мытнікі затрымалі двух хлопцаў, Улада Гурыновіча і Руслана Ясаева, якія вярталіся з сустрэчы «Дзень беларускай Вікіпедыі ў Варшаве», што праходзіла ўчора ў каледжы Collegium Civitas у Палацы Культуры і Навукі.

Улад Гурыновіч — студэнт ЕГУ, Руслан Ясаеў — студэнт БДЭУ. Нагодай для «бдзення» ахоўнікаў мяжы сталі кнігі «Беларусь у фокусе: Вачыма міжнародных журналістаў». Кніга складаецца з артыкулаў журналістаў з іншых краін, якія пісалі пра Беларусь.

Адзін з затрыманых напісаў сябру «Укантакце»: «Нас затрымалі без тлумачэння прычын, адабралі кнігі і пашпарты. Яны мяне прапусцілі, а ў торбе Уладзя кнігу заўважылі. Пабачылі, што ў нас торбы аднолькавыя і адразу за мною пабеглі».

На пытанне, чаму іх затрымалі, мытнікі адказалі наступным чынам: «У вашых кнігах магла ўтрымоўвацца крытыка дзеючай улады».

На дадзены момант у хлопцаў узялі пісьмовыя тлумачэнні, але не адпускаюць.

* * *

Пасля некалькіх гадзінаў затрымання студэнтаў выпусцілі.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік4

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка назваў Нобелеўскую прэмію дыскрэдытаванай і падтрымаў вылучэнне Трампа на яе1

«Я вельмі злы з-за гэтага. Перадай Славакіі». Трамп адказаў Орбану на ягоную скаргу на ўкраінцаў6

З разліковых рахункаў беларусаў будзе цяжэй спісаць грошы без згоды ўладальніка

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік4

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць