Улада6464

Лукашэнка папярэдзіў бізнэс пра недапушчальнасць фінансавання апазіцыі

«Хачу падкрэсліць: калі хтосьці з бізнэменаў будзе фінансаваць «пятую калону» ці нейкім іншым спосабам аказваць негатыўны ўплыў на грамадства, то я буду лічыць, што яны ўключыліся ў палітычную барацьбу, у барацьбу супраць дзяржавы. А там — свае законы. Потым хай не крыўдзяцца такія бізнесмены»,
— заявіў Лукашэнка сёння на нарадзе па дзейнасці Рады па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Ён адзначыў, што нормай жыцця для прадпрымальнікаў павінны быць удзел у сацыяльных праграмах. «Тады людзі будуць вас паважаць.

І не прыйдзецца разважаць пра негатыўны імідж бізнесменаў», — сказаў ён.

Лукашэнка распавёў, што адмыслова прасіў сфармаваць раду без удзелу дзяржслужачых і чыноўнікаў, за выключэннем старшыні, каб гэтая структура не была «кішэннай». «Вы — людзі, што адбыліся ў бізнэсе. І для мяне вельмі важна чуць ваша меркаванне па найбольш актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнай палітыкі.

Прычым мне асабліва цікавы альтэрнатыўны пункт гледжання, адрозны ад пункту гледжання ўрада і іншых чыноўнікаў», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што чакае ад удзельнікаў нарады прапаноў, але не па прыватных, а па агульных пытаннях, па тых, якія павінен вырашаць прэзідэнт ці на якія ён павінен звяртаць асаблівую ўвагу. «Кіраўніком рады прызначаны Пётр Пятровіч Пракаповіч. У яго прамая сувязь з кіраўніком дзяржавы. Так што прашу быць больш дзейснымі, каб краіна атрымлівала рэальную карысць ад вашай работы», — сказаў Лукашэнка.

«Пятай калонай» Аляксандр Лукашэнка называе ўсіх нязгодных са сваім кіраваннем.

Каментары64

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша19

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Усе навіны →
Усе навіны

Моцна вырасла колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі2

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»13

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?1

У Малдове на гей-прайдзе зноў засвяціўся «старакаталіцкі святар» з Наваградка, пра якога не было нічога чуваць больш за 5 гадоў9

На электробусах МАЗ пачнуць ставіць алказамкі. Што гэта такое?3

У Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з праверкамі7

Урад бярэ пад узмоцнены кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы7

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана24

У акупаваным Крыме зноў прадаюць знакамітую «Масандру»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша19

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць