Эканоміка44

Мінфін: Адшуканне $3 млрд для выплаты знешняга дзярждоўгу не павінна стаць невырашальнай праблемай

Такую думку выказаў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч у артыкуле, апублікаваным у лютаўскім нумары ведамаснага часопіса Мінфіна «Финансы, учет, аудит».

Як зазначыў намеснік міністра, у 2012 годзе Міністэрствам фінансаў у поўным аб’ёме выкананы абавязацельствы па абслугоўванні і пагашэнні дзяржаўнага доўгу.

У выніку па стане на 1 студзеня 2013 года парогавыя значэнні індыкатараў сацыяльна эканамічнай бяспекі не былі перавышаны. Унутраны дзяржаўны доўг склаў 25,8 трлн. рублёў (пры ліміце 34 трлн.), знешні склаўся на ўзроўні 12 млрд. долараў (пры ліміце 14,3 млрд.).

«Варта зазначыць, што ў 2013 годзе Беларусь выплаціць 3 млрд. долараў ЗША знешняга доўгу, з іх 2,3 млрд. долараў будзе накіравана на пагашэнне асноўнага доўгу, 700 млн. долараў — на выплату працэнтаў. Адшуканне такога аб’ёму сродкаў не павінна стаць невырашальнай праблемай», — мяркуе Ермаловіч.

Ён удакладніў, што на абслугоўванне знешняга дзярждоўгу ў бездэфіцытным бюджэце краіны ўжо прадугледжана 700 млн. долараў. Каля 300 млн. долараў прыцягнута за кошт выпуску валютных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб. «Яшчэ 1,3 млрд. долараў будзе выдзелена па лініі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Для выплаты астатняй часткі будзе прыцягнута назапашаная астача», — зазначыў намеснік міністра фінансаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць