Навука і тэхналогіі99

Apple прэзентуе гадзіннік iWatch, з яго можна будзе тэлефанаваць — відэа

Apple імкнецца не адставаць ад Google, і ў 2013 годзе плануе прэзентаваць гадзіннік iWatch: з яго можна будзе тэлефанаваць і карыстацца картай.

Кампанія Apple мае намер пачаць продажы свайго новага прадукта iWatch ўжо ў 2013 годзе. Пра гэта паведамляе ў сваім дакладзе Bloomberg са спасылкай на крыніцу, знаёмую з планамі кампаніі. Паводле інфармацыі выдання, над распрацоўкай гадзінніка ў Apple працуе каманда з 100 чалавек.

Па дадзеных крыніцы Bloomberg, у iWatch будзе частка функцый, якія зараз ёсць у iPhone і iPad.
«Мы разглядаем такія функцыі, як магчымасць тэлефанаваць пры дапамозе прылады і бачыць, хто вам тэлефануе», - распавяла крыніца выдання.

Яна дадала, што пры дапамозе гадзінніка можна будзе даведацца па карце сваё месцазнаходжанне.
У гаджэце таксама з'явяцца крокамер і датчыкі, якія адсочваюць здароўе карыстальніка, напрыклад, лічыльнік сардэчнага рытму. Кампанія хоча прэзентаваць публіцы прадукт ужо ў 2013 годзе, таму Apple падала 79 патэнтавых заявак, якія ўключаюць у сябе слова "запясце", а таксама прылады з гнуткім экранам, якія працуюць ад кінетычнай энергіі.

У інтэрнэце з'явілася відэа, што iWatch будзе ўяўляць з сябе і якім функцыяналам валодае. Так тое, што некалькі гадоў назад здавалася фантастыкай, сёння набывае цалкам рэальныя рысы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы43

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць