Каханне і сэкс1313

Манцёр ліній высокага напружання з Пружан расказаў пра пазітыўны вынік пяці гадоў без сэксу

Ранні шлюб, развод, няўдалыя спробы адносін — няшчасці на любоўным фронце прымусілі манцёра ліній высокага напружання Алега з Пружан задумацца: а можа, рэч у мне? Так ён адрокся ад сэксу і заняўся самаразвіццём і тэрапіяй. Што з гэтага выйшла, ён расказаў «Нашай Ніве».

Алег, фота з асабістага архіва героя.

Алег нарадзіўся ў Пружанах, працаваў інжынерам-канструктарам. Першы шлюб у мужчыны здарыўся амаль гэтак жа хутка, як і надышоў дзень разбягання з жонкай у розныя бакі.

«Мы пазнаёміліся на вяселлі ў сябра, яна была сястрой нявесты. І недзе праз месяц ажаніліся. Ёй было 18, мне — 20. Яна — каралева драмы, а ён — нарцыс. Мазгі ў галаве адсутнічалі папросту», — дадае кантэксту хлопец.

Пара разбеглася праз дзевяць месяцаў шлюбу, і хоць яшчэ пару год не разводзілася, ніякіх узаемаадносін не мела. У жыцці Алега пачалася чарада няўдалых спроб пабудаваць новыя адносіны. Так цягнулася да 2020 года.

«У пэўны момант я зразумеў, што проста нешта не туды іду. Увогуле па жыцці — мне яно не падабалася. Здавалася, калі нешта не пачаць мяняць, то мне адна дарога — на могілкі. Тады я спачатку кінуў паліць, потым піць. У мяне пачалася ўнутраная пераробка, і тут было не да сэксу — было чым заняцца, — расказвае Алег.

«Я асэнсаваў, што раней быў сапраўдным мудаком у стасунках. Мне адна знаёмая расказала пра сваіх былых: адзін грошы выпрошваў, другі на эмацыйных арэлях гайдаў, трэці яшчэ нешта. А я пабываў кожным з іх. Таму для сябе вырашыў узяць паўзу, каб разабрацца са сваімі праблемамі».

Два гады Алег працаваў над сабой самастойна, потым пайшоў у тэрапію. Патрэба ў фізічнай блізкасці была, але выратоўвалі індывідуальныя практыкі.

«Выратаванне тапельцаў — справа рук саміх тапельцаў», — жартуе суразмоўца.

«Былі, канечне, аказіянальныя спробы дзесьці на імпрэзах пачаць камунікацыю з дзяўчынамі, але ў мяне не было жадання ўкладваць у гэта рэсурсы. Праз тры гады ўстрымання я зразумеў, што сэкс для мяне не галоўнае. І што я не шукаю стасункаў дзеля сэксу, я шукаю здаровыя, адэкватныя стасункі. А ў такіх і сэкс прысутнічае па змоўчванні».

Алег прызнаецца, што выявіў для сябе, што вакол шмат прыгожых жанчын і нармальных мужчын таксама жывуць без сэксу і стасункаў.

«І яны нармальна сябе адчуваюць. Усе такія вакол: «А што ж ты такая прыгожая і без мужыка?» А яно, можа, не вартае таго. Бо калі вакол такія, у якіх у галаве перакаці-поле, то навошта такі мужык? Гэтак жа працуе ў і адваротны бок».

Мужчына эміграваў з Беларусі па палітычных прычынах у 2023 годзе. Яго маці затрымлівалі, і тая перабралася разам з іншым сынам у Польшчу яшчэ на год раней.

Першы час Алег уладкоўвася на новым месцы. Працаваць працягнуў па інжынернай спецыяльнасці, але сядзенне ў офісе хутка надакучыла, таму ён змяніў прафесію на манцёра на лініях высокага напружання. А ў 2025 годзе адчуў і псіхалагічныя ўнутраныя перамены.

«Можна сказаць, што я нарэшце прапрацаваў старыя траўмы. Адбылася глабальная ўнутраная перабудова, усё расклалася па палічках. Я цяпер спакайнейшы ў разы на кантрасце з сабой з мінулага. Ну і, скажам так, у мяне ёсць перакананасць у тым, што мне патрабуецца ад адносін. Я сфармуляваў гэта ў трох словах: эмпатыя, падтрымка і павага. Я шукаю для сябе жанчыну-партнёрку, і дакладна разумею, як гэта мусіць выглядаць».

Праўда, апынулася, што пастаўленая задача — не з лёгкіх.

«Так званыя эксперты ў стасунках з інтэрнэту адразу казалі мне, што мае фармулёўкі пра адносіны — гэта стандартны набор сябра.

Ці вось яшчэ такі нюанс: праз тое, што я ўвесь час у камандзіроўках — 20‑25 дзён на месяц езджу па Польшчы, я не здымаю сабе асобную кватэру, а на выходных жыву з маці і братам. І калі кажаш дзяўчынам пра гэта, яны ўжо не даслухваюць прычыну, адразу такія: «Ой усё, давай да пабачэння». Я для іх мамчын сыночак».

Для пошукаў патэнцыяльнай партнёркі Алег карыстаецца «Ціндарам», «Баду», а таксама ў выходныя адпраўляецца на паляванне па кавярнях і барах.

«За паўтара месяцы ў дадатках знаёмстваў я схадзіў на спатканні нуль разоў», — прызнаецца суразмоўца і адзначае, што яму бліжэй жывая камунікацыя.

Менавіта перыядычнае наведванне аднаго бара прынесла яму першы за пяць год сэкс з дзяўчынай, якая таксама завітвала за тую ж стойку.

«Мы адразу дамовіліся, што гэта разавая акцыя, без абавязкаў. Атрымалася якасна, не было так, што нехта аблажаўся ці нешта такое. За пяць год адсутнасці сэксу ў яго працэсе для мяне нічога не змянілася. Усё было па-старому — як ад пачатку чалавецтва, — дзеліцца ўражаннямі пасля перарыву Алег і дадае: — Нехта можа пачаць асуджаць зараз: ага, шукае стасункаў, а тут сэкс на адну ноч». Але ж я чалавек, чаму не?»

Тым больш, кажа мужчына, ён асэнсоўвае, што знайсці жанчыну мары ён хутка не здолее.

«Каб была такая, якая, як і я, таксама хацела б эмпатыі, павагі і падтрымкі (а ў ідэале яшчэ рудая і не плюс-сайз — тут проста прабачце, не маё) — гэта амаль як знайсці аднарога».

Каб наблізіць чаканы момант, Алег зноў вярнуўся ў тэрапію, дзе далей прапрацоўвае навыкі.

Каментары13

  • Намасце
    22.11.2025
    Манцёрам на лініях высокага напружання лягчэй абыходзіцца без сэксу, чым звычайным мужчынкам :)
  • Жора
    22.11.2025
    Няхай паставіць сабе Hinge, бо там доўгатэрміновыя стасункі шукаюць, а не як у Tinder.
  • Манцёр
    22.11.2025
    Прабач, можна ўдакладніць: ты і не мастурбаваў пяць гадоў?

Цяпер чытаюць

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк8

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе абураныя намерам Трампа нагрэць рукі на замарожаных ЕС расійскіх актывах10

У Брэсце таксіст высадзіў падлетка пасярод дарогі, яго шукалі дзве гадзіны 7

Трамп упэўнены, што Украіна хутка страціць Данбас. Але іншым трывожыцца няма чаго14

Пуцін атрымаў план Трампа, але настроены працягваць ваяваць8

У калоніі «Воўчыя норы» абавязалі рабіць званкі праз расійскі мэсэнджар Max8

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі74

Цягнікі з Мінска да Друі ўсё ж вырашылі не адмяняць1

17‑гадовы блогер, які шыкаваў на грошы са збору на хворае дзіця, зноў збіраецца разыгрываць айфоны10

Да канца года адкрыецца кавярня «Вежа» ў мінскай воданапорнай вежы каля праспекта Жукава

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк8

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць