Грамадства33

Румас і Каранік у 2020 годзе спрабавалі ўвесці каранцін, але іх абсёк Лукашэнка

На сустрэчы з навукоўцамі Аляксандр Лукашэнка сярод іншага звярнуўся да падзей 2020 года, калі ва ўсім свеце прымалі строгія каранцінныя меры падчас пандэміі каранавірусу, а Беларусь была адной з тых краін, улады якіх дзейнічалі дэманстратыўна інакш. Цяпер Лукашэнка прызнаўся, што адзінства ў гэтым пытанні ў яго з падначаленымі не было. Нагадаем, што ў выніку ад кавіду ў Беларусі загінула каля 90 тысяч чалавек.

Уладзімір Каранік і Сяргей Румас падчас паездкі ў Салігорск. Фота: БелТА

«А дзе вы былі, паважаныя сябры, калі пачалася так званая пандэмія? Калі ледзь уладу не зрынулі. Калі я гаварыў: хлопцы, трэба ісці ў гэтым кірунку. І яму гаварыў (паказвае на цяперашняга кіраўніка НАНБ Уладзіміра Караніка. — НН), ён працаваў тады ў мяне міністрам аховы здароўя. Мы з ім прайшлі гэты шлях непаразумення.

Калі ён прыйшоў да мяне, закрыў універсітэт нейкі. Закрыў праз адну нейкую хваробу. Я ў яго пытаюся: «А табе хто даў права закрываць установу?»

Глядзіць на мяне: «Ну, я думаў…» Што ты думаў? Прабач, што я размову нашу перадаю. Я яму тады сказаў: «Ідзі і лячы людзей. Ратуй людзей, а ўніверсітэты ёсць каму закрываць». 

Следам прыбег тагачасны прэм'ер-міністр [Сяргей Румас]. Гэта не ты яго там пад'юджваў, сам прыбег. Усю краіну на аддаленку, закрыемся, бо Расія закрылася.

Я кажу: «Дарагі мой, Расія можа закрыцца на год і пасля адкрыцца, у яе нафта, газ, золата. У нас гэта ёсць? У нас гэтага няма». І пасля памятаеце — спыніце гэты каронапсіхоз. Вы ж мяне змачалілі ўдоўж і ўпоперак. І 20‑ы год — адна з прычын, што вы не паверылі». 

Пасля пачатку пандэміі каранавіруса ў Беларусі засакрэцілі звесткі пра смяротнасць, але з даных, якія здабылі «Кіберпартызаны», стала вядома, што за час пандэміі з 2020 па 2022 год залішняя смяротнасць склала звыш 90 тысяч чалавек. Гэтыя страты не маглі адбыцца ні праз што іншае, як праз COVID-19. Смяротнасць пачала ўздымацца ў сакавіку 2020 года, калі ўлады Беларусі яшчэ цалкам адмаўлялі наяўнасць пагрозы. Смяротнасць у Беларусі значна перавысіла паказчыкі ўсіх іншых краін Еўропы, гаворка ідзе пра дзясяткі тысяч загубленых жыццяў.

Каментары3

  • Забойца
    21.11.2025
    Колькі жыццяў гэта каштавала...
  • Van der Graaf
    21.11.2025
    А чаму словы Лукашэнкі ў загалоўку паданыя як рэальны факт? І не першы раз такое.
  • даведка
    21.11.2025
    Трупы по всему Минску, накрытые прозрачной клеёнкой, отголоски того запрета...

Цяпер чытаюць

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа17

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

Усе навіны →
Усе навіны

Вогненны цягнік пад Брэстам: калі хацеў у Маларыту, а трапіў у Хогвартс1

Герасімаў далажыў Пуціну пра захоп Купянска7

Ці ахвяраваць сваімі кроўнымі для праекта культурнага адпачынку па-салехардску? Пра туркомплекс у Красках4

Аэрапорт у Вільні зноў закрылі праз метэазонды22

Дзяцей з беларускага спартыўнага клуба прывезлі памаліцца ў вайсковы храм пад Масквой8

Сілавікі запрашаюць беларусаў на кастынг. Каб трапіць у «фільм», трэба расказаць пра ўдзел у пратэстах7

Цераз Прыпяць пабудуюць цалкам новы мост3

Вэнс выказаўся за аднаўленне гандлёвых і культурных абменаў паміж Украінай і Расіяй14

«Мігранты залезлі ў прычэп, пакуль калега заязджаў на паром». Беларускі дальнабойшчык расказаў пра рызыкі працы ў Еўропе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа17

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць