Культура88

Латушка сустрэўся з Напалеонам

У пасольстве Беларусi ў Парыжы 5 сакавіка адбылася сустрэча пасла Паўла Латушкі з прэзiдэнтам Еўрапейскай федэрацыi гарадоў гiсторыi Напалеона Шарлем Напалеонам.

Як паведамляе дыпмісія, Шарль Напалеон на пачатку сустрэчы падзякваў за магчымасць наведаць Беларусь у лiстападзе мiнулага года i прыняць удзел у памятных мерапрыемствах 200-годдзя бiтвы каля Бярэзiны.

Прэзiдэнт Еўрапейскай федэрацыi гарадоў гiсторыi Наполеона праiнфармаваў аб дзейнасцi федэрацыi, якая была створана ў 2004 годзе, адзначыўшы, што ў склад федэрацыi ўваходзіць каля 50 гарадоў Бельгii, Германii, Iталii, Польшчы, Расii, Чэхii i iншых еўрапейскiх краiн, якiя гiстарычна звязаны з дзейнасцю Напалеона Банапарта.

Галоўнымi мэтамi федэрацыi з`яўляецца аб`яднанне i развiццё супрацоўнiцтва памiж гарадамi — удзельнiкамi федэрацыi, развiццё турыстычных кантактаў, арганiзацыя сумесных культурных праектаў, падтрымка супрацоўнiцтва навукоўцаў-гiсторыкаў, навучальных устаноў i моладзi.

Шарль Напалеон адзначыў важнасць для федэрацыi далучэння Беларусi да згаданага аб`яднання еўрапейскiх гарадоў i ад iмя федэрацыi запрасiў горад Барысаў увайсцi ў склад федэрацыi. Пасол Беларусi адзначыў важнасць развiцця турыстычнага супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Францыяй, а таксама iншымi еўрапейскiмi краiнамi пры падтрымцы федэрацыi, выказаў намер iнфармаваць кiраўнiцтва Барысава аб гэтай прапанове.

Падчас сустрэчы таксама былi абмеркаваны сумесныя культурныя праекты пры ўдзеле беларускiх музеяў i федэрацыi.

Латушка запрасiў Напалеона наведаць мiжнародную турыстычную выставу «Турбiзнэс-2013», якая пройдзе ў Мiнску, а таксама правесцi перамовы з кiраўнiцтвам Барысава i Нацыянальнага гiстарычнага музея Беларусi.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы43

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць