Грамадства11

«Становішча палітвязняў у Беларусі крытычнае»

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека і яе членская арганізацыя — закрыты беларускімі ўладамі праваабарончы цэнтр «Вясна» — выказалі «глыбокае абурэнне масавымі і сістэматычнымі актамі націску і рэпрэсій, якія зведваюць як палітычныя зняволеныя, так і людзі, абмежаваныя ў свабодзе па палітычных прычынах».

«Нягледзячы на тое што 14 лютага 2013 года намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук заявіў на прэс-канферэнцыі, што ўмовы ўтрымання палітычных зняволеных у турмах і калоніях Беларусі такія ж, як ва ўсіх астатніх асуджаных, факты, сабраныя нашымі арганізацыямі, з відавочнасцю гавораць, што ўсё наадварот», — гаворыцца ў паведамленні МФПЧ ад 5 сакавіка.

«11 чалавек, што знаходзяцца ў няволі па палітычных матывах, увесь час падвяргаюцца пакаранням, якія рэзка пагаршаюць і без таго нялёгкія рэжымы іх утрымання, абмяжоўваюць іх сродкі да існавання, якасць харчавання і медыцынскай дапамогі, — адзначаецца ў рэлізе.
— Пазбаўленне спатканняў са сваякамі, абмежаванне карэспандэнцыі і пастаянны націск з мэтай атрымання прашэння аб памілаванні дапаўняюць фізічныя выпрабаванні псіхалагічнымі і набліжаюць умовы ўтрымання да жорсткага абыходжання, якое зневажае чалавечую годнасць, што забаронена арт. 7 і 10 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і арт. 16 Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных відаў абыходжання і пакарання, якія зневажаюць годнасць». Пры гэтым абмежаваны доступ да адвакатаў, калі часцей за ўсё сустрэчы адбываюцца ў прысутнасці канвою, «не дазваляе бяспечна перадаваць інфармацыю пра ўсе ўціскі».

МФПЧ і «Вясна» таксама звяртаюць увагу, што «свабода шэрагу грамадзян Беларусі, якія не знаходзяцца ў месцах зняволення, цяпер сур’ёзна абмежавана з прычыны іх асуджэння ці пераследу па палітычна матываваных крымінальных справах».
«Гэта датычыцца на момант публікацыі сарака чалавек», — адзначаецца ў паведамленні.

У дачыненні да 25 памілаваных і вызваленых датэрмінова палітзняволеных пасля выхаду на волю ў 2011–2012 гадах «не была пагашана судзімасць», што пазбаўляе іх многіх грамадзянскіх і палітычных правоў, у тым ліку права балатавацца на выбарах ці займаць пасаду дзяржаўнага службоўца.

МФПЧ і «Вясна» перадалі аналітычную запіску, якая «наглядна дэманструе сістэматычныя рэпрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да асоб, што адбываюць і якія ўжо адбылі пакаранне за сваю палітычную ці праваабарончую дзейнасць», спецыяльнаму дакладчыку па Беларусі пры Савеце па правах чалавека ААН, еўракамісару па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфану Фюле, адпаведным тэматычным інстанцыям ААН, АБСЕ і іншым міжнародным механізмам па абароне правоў чалавека.

«Сабраныя матэрыялы бясспрэчна даказваюць, што рэжым, які сурова карае любую актыўную праяву іншадумства, не толькі не змяняе сваю палітыку, але і не задавальняецца дасягнутым, — заявіла прэзідэнт МФПЧ Суэр Белхасен.
— Пазбаўленыя свабоды людзі працягваюць заставацца мішэнню рэпрэсій, а тыя, хто ўсё ж выйшаў на волю, працягваюць заставацца заложнікамі ўлад, у любую хвіліну рызыкуючы зноў апынуцца за калючым дротам. Мэта ўлад — выкарыстоўваць жыццё і свабоду актывістаў для палітычных таргоў, а таксама паспрабаваць прадухіліць іх вяртанне да нармальнагаа жыцця ў выпадку вызвалення».

МФПЧ і беларускія праваабаронцы «патрабуюць ад улад краіны спыніць гэтую ганебную практыку; вызваліць і зняць судзімасць з усіх незаконна асуджаных, а таксама перагледзець справы, у якіх відавочны палітычны складальнік, і зняць з раней вызваленых ахвяр палітычна матываванага пераследу ўсе абмежаванні ў правах».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы43

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць