Эканоміка11

У 2012 г. аб’ём экспарту «Нафтана» склаў $4 млрд

Паводле вынікаў 2012 года аб’ём экспарту ААТ «Нафтан» склаў прыкладна 4 млрд. долараў. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення маркетынгу прадпрыемства Сяргей Хоміч 9 красавіка на міжнароднай канферэнцыі па нафтаперапрацоўцы і экспарце беларускіх нафтапрадуктаў у Мінску.

Экспарт у 2012 годзе ажыццяўляўся на рынкі 35 краін, паведаміў Хоміч. Асноўнымі імпарцёрамі прадукцыі ААТ «Нафтан» былі Нідэрланды, Латвія, Афганістан, Вялікабрытанія. Прадукцыя хімічнай вытворчасці экспартавалася ў Расію, Латвію, Польшчу, Індыю, Кітай, Украіну.

«Новым экспартным рынкам у 2012 годзе для „Нафтана“ стаў Казахстан — туды пастаўлялася рэактыўнае паліва Jet.
Апрача таго, у 2012 годзе пасля працяглага перапынку былі адноўлены пастаўкі аўтамабільнага бензіну, ДП і бітумаў на рынак РФ, таксама была пашырана геаграфія паставак масел», — зазначыў Хоміч, дадаўшы, што глыбіня перапрацоўкі нафты паводле вынікаў 2012 года склала больш за 70%.

«Зараз працягваецца актыўная мадэрнізацыя прадпрыемства, якая была распачата яшчэ ў 1996 годзе», — падкрэсліў Хоміч. У прыватнасці, рэалізацыя праграмы рэканструкцыі і мадэрнізацыі завода на 2010–2015 гады дазволіць прадпрыемству павялічыць магутнасці па пярвічнай перапрацоўцы нафты да 12 млн. тон на год (зараз магутнасць складае прыблізна 10,7 млн. тон), знізіць выхад топачнага мазуту да 6–8%, забяспечыць адпаведнасць якасці прадукцыі, што выпускаецца, патрабаванням краін ЕС.

Апрача таго, мадэрнізацыя дазволіць развіць інфраструктуру, пачаць вытворчасць элементарнай серы (у колькасці 53 тыс. тон на год) і нафтавага коксу (у колькасці 460 тыс. тон на год). «Гэты від прадукцыі з’яўляецца каштоўнай энергетычнай сыравінай і можа выкарыстоўвацца ў якасці паліва», — падкрэсліў Хоміч.

Што тычыцца перспектыўных планаў завода «Палімір», які ўвайшоў у склад ААТ «Нафтан» у 2008 годзе, то праграмай мадэрнізацыі прадпрыемства на 2012–2020 гады прадугледжана будаўніцтва новай этыленавай устаноўкі. «Гэта дазволіць заводу нарасціць аб’ёмы выпуску мэтавых прадуктаў да 300 тыс. тон на год і павялічыць аб’ём перапрацоўкі сыравіны, што знізіць затраты на вытворчасць і павялічыць выпуск поліэтылену высокага ціску», — сказаў Хоміч.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Будаўнікі метро пашкодзілі водаправод

Каліноўцу Максіму Ралько, які невядома як апынуўся ў Беларусі, прысудзілі 10 гадоў калоніі14

Экс-зорка «МанЮнайтэд» і зборнай Англіі выхоўвае сына з аўтызмам. З-за яго развёўся з жонкай і адмовіўся ад вялікіх грошай3

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю32

Пацярпелую ў жудасным ДТЗ у Тайландзе беларуску перавялі з рэанімацыі, яе думаюць адправіць у Беларусь1

У адміністрацыі Трампа абмяркоўваюць план па ліквідацыі прэзідэнта Венесуэлы11

Вядомае музычнае шоу «СамШазам» закрылася ў Беларусі. Мікіта Найдзёнаў расказаў, чаму перазапускае яго ў Варшаве4

Што стала прычынай учорашняга адключэння Spotify, X, Chatgpt і часткі сайтаў2

Жонка Котава спадзяецца, што яе муж будзе ў спісе на абмен палітвязняў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі3

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць