Грамадства11

Дзесяцікласнікі ў школах з 1 верасня змогуць вывучаць прадметы на павышаным узроўні

З 2013/2014 навучальнага года ў дзясятых класах сярэдніх школ дазволена арганізоўваць вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні, расказалі ў Міністэрстве адукацыі.

На павышаным узроўні могуць вывучацца два навучальныя прадметы адпаведнага напрамку: фізіка-матэматычнага, хіміка-біялагічнага, грамадазнаўчага, філалагічнага.

Навучанне можа быць арганізавана па дзвюх мадэлях: аб’яднанне у клас навучэнцаў для вывучэння на павышаным узроўні аднаго кірунку і аб’яднанне у клас навучэнцаў для вывучэння на павышаным узроўні прадметаў па розных напрамках.

Першую мадэль мэтазгодна выкарыстоўваць пры наяўнасці ў школе некалькіх дзясятых класаў.

Другую — там, дзе немагчыма сфармаваць адзін клас (24 вучні) па адным напрамку. «Пры складанні раскладу заняткаў па другой мадэлі трэба прадугледзець магчымасць вывучэння ўсім класам навучальных прадметаў на базавым узроўні і магчымасць адначасова разысціся па групах падчас заняткаў на павышаным узроўні», — адзначылі ў ведамстве.

Будуць вызначаныя сярэднія школы, у якіх адукацыйны працэс з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўні (спачатку ў 10-х класах, а ў 2014/2015 навучальным годзе — у 10-х і 11-х) будзе арганізаваныя з улікам усіх складнікаў.
Пры гэтым для кожнай сярэдняй школы, магчыма, будуць вызначаныя напрамкі для вывучэння на павышаным узроўні адпаведных навучальных прадметаў.

Разам з тым у некаторых сярэдніх школах усе прадметы будуць вывучацца на базавым узроўні, а на факультатыўных занятках будзе ажыццяўляцца рэалізацыя індывідуальных інтарэсаў, схільнасцей і здольнасцей вучняў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена60

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Усе навіны →
Усе навіны

Над Астравецкай АЭС сёння назіралі каласальны слуп пары6

Трамп восьмы раз заявіў, што расчараваўся ў Пуціне18

Ісці па вадзе. У вёсцы плытагонаў на Іслачы яшчэ памятаюць зніклае рамяство2

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра11

У буйных расійскіх гарадах сталі правяраць электронныя прылады пры ўваходзе ў метро

З палону — пад суд. Украінскі салдат стаў абвінавачаным у катаваннях сваіх жа пабрацімаў17

Што народ думае пра Ганну Сялук? Пачыталі тыктокі9

Андрэя Пачобута зноў на паўгода кінулі ў ПКТ5

Польскія фермеры звяртаюцца з заклікам да людзей прыходзіць і забіраць іх ураджай задарма16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена60

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць