Свет88

Цяпер ужо МЗС Расіі пагражае ЗША праз магчымую перадачу «Тамагаўкаў» Украіне

У расійскім Міністэрстве замежных спраў заявілі, што ЗША «павінны разумець цяжар наступстваў» перадачы Украіне дальнабойных ракет «Тамагаўк». Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў.

Як сказаў Рабкоў, Расія заклікае ЗША адказна падысці да магчымага рашэння аб перадачы Украіне крылатых ракет «Тамагаўк».

«Гіпатэтычнае прымяненне такіх сістэм магчыма толькі з прамым прыцягненнем амерыканскага персаналу. Я спадзяюся, глыбіню і цяжар наступстваў прынятага ў гэтай сітуацыі таго ці іншага рашэння добра ўсведамляюць тыя, хто падштурхоўвае Вашынгтон да такога рашэння», — адзначыў ён.

Намеснік расійскага міністра заклікаў Белы дом і Пентагон «цвяроза, разумна, адказна падысці да ўсёй гэтай сітуацыі».

Паводле СМІ, прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам рашэнне аб перадачы Кіеву ракет Tomahawk «у пэўнай ступені» ўжо прынята.

Раней Уладзімір Пуцін пагражаў, што пастаўка Кіеву «Тамагаўкаў» разбурыць адносіны з ЗША.

Каментары8

  • %
    08.10.2025
    Тамагаўкі канешне здольны вельмі моцна ўзараць зямлю ў тых месцах куды іх накіроўваюць, але ці дадуць?
  • путіна рак ?
    08.10.2025
    %, у путіна рак ? дужа дрэнна выглядае...ЦАЛКАМ Задаволены супрацоўніцтвам РБ з Краінамі НАТА.
  • ЗША
    08.10.2025
    ))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі23

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся2

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі56

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА9

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік10

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі23

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць