Свет11

ЕС здымае санкцыі з М'янмы

ЕС адмяніў свае гандлёва-эканамічныя і візавыя санкцыі супраць Бірмы ў адказ на яго палітычную праграму рэформаў у гэтай краіне.

Санкцыі былі часова прыпыненыя летась; поўная адмена санкцый наступіла пасля кансультацый Брусэля з лідарам бірманскай апазіцыі Аун Сан Су Чжы, якая прызнала, што прагрэс Бірмы на шляху рэформаў заслугоўвае такога кроку.

Міністры замежных справаў ЕС, якія прынялі рашэнне аб адмене гандлёва-эканамічных і візавых санкцый супраць Бірмы на сустрэчы ў Люксембургу, пакінулі без зменаў эмбарга на пастаўкі зброі ў Бірму.

Рашэнне аб адмене санкцый было прынята ў адказ на палітычныя рэформы, што праводзіць прэзідэнт Бірмы Тэйн Сэйн, які прыйшоў да ўлады пасля выбараў у лістападзе 2010 года.

Яго адміністрацыя вызваліла шмат палітычных зняволеных і паслабіла цэнзуру.

Аун Сан Су Чжы, якая на працягу шматлікіх гадоў знаходзілася пад хатнім арыштам, цяпер з'яўляецца дэпутатам парламента Бірмы, дзе апазіцыя мае невялікае прадстаўніцтва.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць