Спорт

Нечаканая Швейцарыя – другі паўфіналіст чэмпіянату свету

Зборная Швейцарыі – галоўная сенсацыя гэтага першынства свету па хакеі. У групе гэтая альпійская дружына атрымала 7 перамог з 7 магчымых.

Кажуць, што сапраўдныя гульні пачынаюцца ў плэй-оф. Але швейцарцы прадэманстравалі сваю сілу і ў чвэрцьфінале. Супернікамі былі чэхі, хай на гэтым чэмпіянаце не вельмі пераканаўчыя, але ўсё адно – гэта ж чэхі.

У першым перыядзе адзначыўся Холенштайн, у другім – Ёсі. Швейцарцы мелі невялікую перавагу. Плюс у браме геройстваваў Герберт.

Усё ж Кудлак адну з шайб адыграў. Потым чэхі здымалі варатара, мелі цудоўныя моманты, аднак Герберта так і не перайгралі – 2:1.

Швейцарыя ў паўфінале згуляе з ЗША. Трэніруе швейцарцаў Шон Сімпсан, які некалі дапамагаў Глену Хэнлану ў зборнай Беларусі.

Сёння яшчэ два чвэрцьфіналы: Фінляндыя – Славакія, Канада – Швецыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту29

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць». Лукашэнка патлумачыў, чаму не будзе даваць льгот моладзі і сям'ям з адным ці двума дзецьмі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ заблакаваў у Беларусі «Укантакце»2

КДБ заблакаваў у Беларусі «Укантакце»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць