Грамадства99

Цэнтралізаванае тэставанне: паехалі! — рэпартаж з аўдыторыі

Сёння ў Беларусі пачалася ўступная кампанія — абітурыенты здавалі цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове. Карэспандэнт «НН» таксама ўзяў удзел у першым тэсце года.

У пропуску на ўдзел у ЦТ адзначана, што сам іспыт пачынаецца а 11:00, але запускаюць у аўдыторыі пачынаюць а 9:30. Аднак чэргі ля ўваходаў у корпусы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сабраліся яшчэ раней. Са 118 тысяч, што зарэгістраваліся на ЦТ, беларускую мову выбралі 33 тыс. Паводле спісаў, у БДУ на іспыт па беларускай мове запісаліся 1124 чалавекі.

Правілы допуску абітурыентаў у экзаменацыйныя аўдыторыі надзвычай строгія.
З сабой можна мець толькі чорную гелевую ручку, пашпарт і пропуск на ЦТ. Усе астатнія рэчы трэба пакідаць у гардэробе — з імі нават не прапусцяць за межы хола. Дакументы таксама правяраюць прыдзірліва. Карэспандэнта «НН» спачатку адправілі здаць да іншых рэчаў і гаманец, які ляжаў у кішэні, бо ў ім можа быць шпаргалка, а потым доўга не жадалі прапусціць праз стары і трошкі памяты пашпарт — высвятлялі, ці не наклеены фотаздымак у пашпарт іншага чалавека.

За гадзіну да пачатку іспыту ў аўдыторыі было занята каля паловы месцаў. Выглядала, што некаторыя нерваваліся, астатнія пакутвалі ад тупога сядзення і чакання.
А палове на адзінадцатую амаль усе сто з лішкам месцаў былі занятыя. У аўдыторыі станавілася душна, нягледзячы на расчыненыя вокны, хоць часам скразняк напаўняў пакой свежым паветрам.

Амаль перад пачаткам іспыту ў аўдыторыю зазірнуў адзін са старэйшых членаў камісіі, каб праверыць, ці ўсе лішнія рэчы былі здададзеныя ў гардэроб.

Міліцыянту, які таксама прыйшоў здаваць тэст, прапанавалі пакласці фуражку на падваконне. Аднак пасля таго, як ён падняўся з месца, старшыня камісіі вырашыў, што яго табельная зброя і кайданкі, што віселі на поясе — таксама «лішнія рэчы».
Міліцыянт адказаў, што «не мае права здымаць гэтыя рэчы», але пасля кароткай размовы ў калідоры ўвесь чырвоны ўсё ж паклаў кабуру з пісталетам на падваконне, а потым падчас іспыту раз-пораз кідаў збянтэжаныя позіркі ў той бок.

Члены камісіі, хоць і строга ставіліся да выканання інструкцый, але паводзіліся зычліва і дапамагалі ўсім прысутным. У падрабязнасцях было растлумачана, як запаўняць бланкі адказаў. Не рабіце гэта хутка, бо нявыкарыстаныя бланкі адразу пагашаюцца, і ў выпадку памылкі новы не выдадуць.

Сам тэст па беларускай мове суб’ектыўна падаўся лёгкім — першыя 15 заданняў на правілы арфаграфіі былі без адмысловых «закавырак», на іх можна было адказаць, калі проста добра прарашаць тэсты са зборнікаў для падрыхтоўкі да тэставання. Яшчэ адзін вялікі блок заданняў быў прысвечаны пунктуацыі, але яны таксама не выглядалі цяжкімі і здавалася, што чалавек, які проста рэгулярна чытае кнігі, можа інтуітыўна адказаць на большасць з іх. Увогуле, у тэсце не было нічога звышцяжкага і заняткаў з рэпетытарам, падрыхтоўчых курсаў ці проста дасканалага ведання школьнай праграмы было б дастаткова, каб атрымаць высокі бал.

Графік іспытаў ЦТ

Беларуская мова 14 чэрвеня, пятніца, 11.00

Руская мова 15 чэрвеня, субота, 11.00

Біялогія 17 чэрвеня, панядзелак, 11.00

Матэматыка 19 чэрвеня, серада, 11.00

Грамадазнаўства 21 чэрвеня, пятніца, 11.00

Фізіка 22 чэрвеня, субота, 11.00

Гісторыя Беларусі 23 чэрвеня, нядзеля, 11.00

Хімія 24 чэрвеня, панядзелак. 11.00

Сусветная гісторыя Найноўшага часу 25 чэрвеня, аўторак, 11.00

Замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская), 27 чэрвеня, чацвер 11.00

Геаграфія 28 чэрвеня, пятніца, 11.00

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск9

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Усе навіны →
Усе навіны

Некалькі дзясяткаў чалавек пратэставалі ў Вільні супраць Офіса Ціханоўскай22

Ціханоўская прапанавала Трампу, як далей дзейнічаць у пытанні Беларусі11

Сям’я, якая пераехала з Аўстрыі ў вёску пад Слуцкам, вяртаецца назад16

З вальера заасаду на вачах у наведвальнікаў уцякла ваўчыца. Адміністрацыя: Нічога страшнага, яна сама баіцца людзей4

Сірата з асаблівасцямі развіцця з Хойнікаў аказаўся на вайне супраць Украіны. Апякун кажа, што падманам4

Як зараз выглядае магіла Алеся Пушкіна ФОТАФАКТ12

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго працяў рагамі буйвал17

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск9

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць