Грамадства66

Сведку па справе Гайдукова звальняюць з працы

Ілью Багданава папярэдзілі, што 27 чэрвеня для яго будзе апошнім працоўным днём.

«Літаральна гадзіну таму пра гэта мне паведаміў начальнік юрыдычнага аддзела. Прычыну не называюць. Загад будзе толькі заўтра: з яго і даведаюся пра падставу. Хаця дамова ў мяне да наступнага года».

Ілья працуе юрысконсультам юрыдычнага аддзела КУП «ЖКГ Полацка». Ніякай заявы на звальненне па ўзгадненні бакоў ён не пісаў, таму не разумее, як так хутка яго могуць звольніць.

Але адзначае, што ўжо была спроба пакінуць яго без працы. «Гэта было зімой, праз які месяц пасля арышту Гайдукова. Мяне папярэдзілі, што звольняць, бо з дэкрэта мусіла выйсці юрыст, на чыё месца мяне ўзялі. Але ў яе дзіцяці было толькі 1,5 года. У выніку яна не выйшла, а маё звальненне не адбылося».

Ілья Багданаў праходзіць сведкам па справе Андрэя Гайдукова, якога абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці. Раней хлопец быў у іншым статусе — падазраваным. На мінулым тыдні яго дапыталі на працэсе над сябрам.

«Для мяне гэтая сувязь відавочная», — кажа Багданаў пра сваё звальненне і справу Гайдукова.

У лістападзе застаўся без працы Яўген Канстанцінаў. З Андрэем Гайдуковым яны спрабавалі зарэгістраваць Саюз маладых інтэлектуалаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць