Грамадства1313

Прадпрымальнікі плануюць правесці марш пратэсту ў Мінску

Актывісты РГА «Перспектыва» падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 15 ліпеня ў маршу і мітынгу прадпрымальнікаў.

Актывісты РГА «Перспектыва» падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 15 ліпеня ў сталіцы маршу прадпрымальнікаў і мітынгу па праблеме сертыфікацыі, звязанай з увядзеннем тэхрэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы тавараў лёгкай прамысловасці» з 1 ліпеня гэтага года.

Член «Перспектывы» Вячаслаў Піліпук у інтэрв’ю БелаПАН адзначыў, што рашэнне правесці марш прадпрымальнікі прынялі ў сувязі з адсутнасцю якіх-небудзь гарантый і выразнасці па пераносе тэрмінаў увядзення гэтага тэхрэгламенту. Паводле яго слоў, калі гарадскія ўлады ўхваляць заяўку, то збор удзельнікаў маршу адбудзецца на пляцоўцы перад прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пасля чаго калона накіруецца па вуліцы Сурганава ў парк Дружбы народаў каля плошчы Бангалор. Тут адбудзецца мітынг.

«Я думаю, што ўлады павінны дазволіць наш марш, — сказаў Піліпук. — Для іх будзе лепш выбраць такое арганізаванае і кантралюемае выступленне прадпрымальнікаў, чым забастоўкі, якія яны лічаць несанкцыянаванымі».

Каментуючы рашэнне Дзяржстандарта аб пачатку маніторынгу выканання прадпрымальнікамі тэхрэгламенту з 1 жніўня — для імпарцёраў, аптавікоў, а з 1 лістапада — для плацельшчыкаў адзінага падатку, актывіст «Перспектывы» падкрэсліў, што гэта «вялікі крок і станоўчы момант, якога нам удалося дабіцца».

Аднак, сказаў Піліпук, прадпрымальнікі пераканаліся, што беларускія ўлады «па вялікім кошце, нічога не могуць зрабіць з тэхрэгламентам, бо гэта саюзны дакумент, які аказвае прамое дзеянне, мінуючы нацыянальнае заканадаўства».

«Адзінае, што залежыць ад беларускага кіраўніцтва, дык гэта ўстанаўленне правілаў гандлю і ажыццяўлення кантролю на рынку Беларусі», — патлумачыў ён, дадаўшы, што ў гэтай справе прадпрымальнікам нельга спыняцца ў лабіраванні сваіх інтарэсаў.

Так, адзначыў ён, пакуль няма ніякіх змяненняў сумеснай пастановы міністэрстваў гандлю, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі і харчавання і Дзяржстандарта аб парадку спрашчэння сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасц, якія б адмянілі неабходнасць падаваць суправаджальныя дакументы на тавар, каб запусціць механізм гэтага спрашчэння.

«Зразумела, што ІП, якім раней згодна з законам не патрэбныя былі суправаджальныя дакументы, не могуць прэтэндаваць на спрашчэнне сертыфікацыі згодна з урадавай пастановай, і з 1 ліпеня фактычна не маюць права гандляваць на рынку», — сказаў Піліпук.

Адзінае, што, на яго думку, можа «выратаваць прадпрымальнікаў», гэта калі Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) сваім рашэннем працягне пераходны перыяд увядзення тэхрэгламенту МС для гэтай катэгорыі прадстаўнікоў бізнесу.

Нагадаем, 27 чэрвеня на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Мінска і рэгіёнах Беларусі прайшла аднадзённая забастоўка прадпрымальнікаў, якія выступаюць супраць увядзення 1 ліпеня патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці».
Неўзабаве ў сталіцы міліцыя затрымала лідара «Перспектывы» Анатоля Шумчанку, вечарам таго ж дня суд Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіў яго да 5 сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю несанкцыянаванага сходу.

У другой палове дня актывісты «Перспектывы» сустрэліся з дырэктарам дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Аляксандрам Груздавым, дзе ім было абяцана, што Мінэканомікі пахадайнічае аб унясенні карэктыў у сумесную пастанову дзяржорганаў аб спрашчэнні сертыфікацыі з улікам інтарэсаў прадпрымальнікаў.

28 чэрвеня намеснік старшыні «Перспектывы», жонка Шумчанкі Вольга Круміна, паведаміла БелаПАН, што аб’яднанне атрымала ліст намесніка начальніка адвакатавання прадпрымальніцтва Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці ЕЭК Аляксандра Неўскага.
У ім паведамлялася, што пытанне аб працягу пераходнага перыяду дзеяння гэтага тэхрэгламенту МС да 1 ліпеня 2014 года вынесена на калегію Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая пройдзе 2 ліпеня ў Маскве.

Глядзі таксама: Страйк прадпрымальнікаў у фотаздымках

Каментары13

Цяпер чытаюць

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?3

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?

Усе навіны →
Усе навіны

Машына ўрэзалася ў блогераў, пакуль яны елі ў рэстаране ВІДЭА2

«А дзе камбайнеры?» У Кобрыне ўшаноўвалі хлебаробаў, але на кадрах былі адны чыноўнікі6

Пункт пропуску Каменны Лог цалкам паралізаваны — зламалася беларуская камп'ютарная база2

Пад Мінскам камунальнікі забілі сабаку і з'ехалі. У ЖКГ ва ўсім абвінавацілі «канапных крытыкаў»10

Марка Рубіа паведаміў пра гатоўнасць Пуціна сустрэцца з Зяленскім2

На якім месцы Беларусь па хуткасці мабільнага інтэрнету ў свеце6

У Гродне заўважылі аб'ект, які падаў з неба. Што гэта?5

Жывёла, якую сілавікі застрэлілі ў Сеніцы, аказалася сабакам без шаленства. Кубракоў загадваў узнагародзіць міліцыянераў за смеласць7

Зумеры адмаўляюцца ад Spotify і пераходзяць на старыя MP3-плэеры12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?3

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць