Грамадства

Прэзентацыя кнігі Я. Запрудніка — 15 верасня

15 верасня (нядзеля) у Беларускім грамадскім цэнтры пры Царкве св. Еўфрасінні Полацкай ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі, ЗША) адбудзецца прэзентацыя кнігі Я. Запрудніка «Belarusian Festivals & Exbitions in New Jersey».

Пачатак прэзентацыі, а 12-й пасля службы ў царкве.

***

Кніга Я. Запрудніка выйшла ўлетку на дзвюх мовах. Спачатку прыводзіцца тэкст на англійскай мове, затым — па-беларуску.

Я.Запруднік апісвае фестывальную дзейнасць у Нью-Джэрсі — штаце, дзе канцэнтравалася асноўная беларуская дзейнасць, было шмат арганізацый, трывалыя асяродкі і праваслаўныя прыходы. Адміністрацыя Нью-Джэрсі ў 1975 г. прапанавала беларусам правесці ўласны этнічны фестываль. Першы фестываль з некалькімі тысяч удзельнікаў прайшоў 12 чэрвеня 1976 г. у цэнтры мастацтваў у Голмдэле, а прывітальную тэлеграму даслаў прэзідэнт Джэралд Форд.

Я.Запруднік падрабязна апісвае падрыхтоўку да фестываляў, іх прабег, канцэртную праграму, друкуецца шмат фатаграфій.

Кніга выкладзена электронным файлам у Інтэрнэт. Спампаваць яе можна па гэтай спасылцы.

***

Янка Запруднік нарадзіўся 9 жніўня 1926 г. у Міры (сёння — Карэліцкі раён). З 1944 г. на эміграцыі. Скончыў гістарычны факультэт Лювенскага ўніверсітэта ў Бельгіі (1954). 37 гадоў працаваў журналістам-рэдактарам-прадусарам Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Выкладаў гісторыі Расіі ў Куінс-каледжы Нью-Ёркскага гарадскога ўніверсітэта, а таксама гісторыю і палітыку ў Гарыманаўскім інстытуце Калумбійскага ўніверсітэта. Аўтар некалькіх кніг, у тым ліку «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях», «Беларускі гістарычны слоўнік», «Дванаццатка».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць