Літва адключыла Першы расійскі канал за знявагу гістарычнай памяці
У Літве вечарам у панядзелак адключылі Першы балтыйскі канал (ПБК), які рэтранслюе ў краінах Балтыі праграмы Першага расійскага тэлеканала.
Кампанія Сgates, паслугамі якой карыстаюцца паўмільёна чалавек, часова спыніла рэтрансляцыю ПБК пасля перадачы «Чалавек і закон» пра падзеі 13 студзеня 1991 г., паказанай у мінулую пятніцу.
У згаданай перадачы Першага канала прыніжальна распавядалі пра трагічныя падзеі 13 студзеня 1991 г. у Вільні, калі савецкія вайскоўцы спрабавалі штурмаваць віленскую тэлевежу.
«Мы атрымалі скаргі ад сваіх кліентаў з нагоды зместу паказанай у пятніцу перадачы, якая, магчыма, парушае законы Літвы і мы прынялі рашэнне не пагаршаць сітуацыю, а спыніць рэтрансляцыю ПБК», — сказаў генеральны дырэктар кампаніі Cgates Паўлюс Дамбраўскас. Cgates - другі аператар краіны па колькасці аўдыторыі.
Дэпутат Сойма Літвы, кансерватар Раса Юкнявічэне ў панядзелак прапанавала забраць у ПБК ліцэнзію. З нагоды зместу перадачы «Чалавек і закон» ўжо пачала расследаванне камісія літоўскага радыё і тэлебачання.
-
Сем будысцкіх манахаў, у тым ліку расіянін, загінулі праз падзенне кабіны канатнай дарогі на Шры-Ланцы
-
Турцыя накіравала самалёт-радыёлакацыйны комплекс у Літву на фоне парушэнняў паветранай прасторы з боку Расіі
-
Паліцыя Нью-Ёрка не пускала на вуліцы Манхэтана Эрдагана, пакуль там ехаў картэж Трампа
Каментары