Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Не настрашыш беларусаў аранжавым пудзілам

Перамога Цімашэнкі выгадная Беларусі, бо лягчэй будзе супрацьстаяць энэргетычнаму дыктату Масквы. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

На ўкраінскіх выбарах нарабіў фурору блёк Юліі Цімашэнкі. Ён на першым месцы з 33,31% пасьля падліку паловы галасоў (канчатковы вынік ЦВК паведаміць увечары). Хаця згодна з экзыт-поламі пальму першынства аддавалі партыі Януковіча, якая адстае з 30,64%. У прапрэзыдэнцкай "Нашай Украіны" прамежкавы вынік склаў 15,56%.

Канешне, яшчэ ня вечар, але камэнтатары ўжо загаварылі пра імаверны рымэйк аранжавай кааліцыі (блёк Цімашэнкі плюс праюшчанкаўская "Наша Ўкраіна"). Прычым ёсьць меркаваньне, што менавіта аранжавы варыянт болей выгадны беларускаму кіраўніцтву. Па-першае, каб ямчэй супрацьстаяць энэргетычнаму дыктату Масквы. Па-другое — празаходні Кіеў можа стаць пасярэднікам у дыялёгу з Брусэлем.

Аналітык Андрэй Фёдараў, зь якім я пяць хвілін таму абмяняўся меркаваньнямі, падкрэсьлівае і такі момант: ужо цяжэй будзе страшыць беларускі электарат аранжавым пудзілам. Раней было: во, давялі краіну сваімі майданамі да хаосу і бязладзьдзя! Зараз, хутчэй за ўсё, абыдзецца бяз вулічнага высьвятленьня стасункаў.

Сапраўды, асноўныя гульцы загадзя паабяцалі з годнасьцю прыняць вэрдыкт ЦВК. Выпрацоўваецца культура кампрамісаў. Сыстэма пакрысе набывае збалянсаванасьць на якасна іншым, болей дэмакратычным узроўні. Як прагназаваў аўтар гэтых радкоў яшчэ ў красавіку, "Украіна перайшла цераз Майдан" (пастукаю па дрэве! :).

Такім чынам, беларуская грамада пераканаецца, што можна ўсталяваць канкурэнтную і дастаткова празрыстую палітычную сыстэму, даць адносна вольна дыхаць партыям ды прэсе — і разам з тым не абрынуць стабільнасьць, не разваліць эканоміку, а, наадварот, запусьціць новыя чыньнікі яе разьвіцьця. У выпадку перамогі празаходніх сілаў, прагназуе Андрэй Фёдараў, Эўразьвяз дасьць Украіне абяцаныя прэфэрэнцыі — візавыя льготы, новыя інвэстыцыі ды іншыя пернікі. І працэс пойдзе…

Экспэрт дадае: афіцыйны Менск змушаны зараз шукаць каапэрацыі зь Кіевам незалежна ад таго, хто там на кані. Энэргетычны ціск Масквы аб'ектыўна спрыяе пэўнай эвалюцыі замежнапалітычнага мысьленьня беларускага кіраўніцтва.

На здымку: не дарэмна сядзелі на Майдане агітатары за Цімашэнку!

Фота аўтара.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў12

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Літвы заўтра можа прыняць рашэнне аб мяжы з Беларуссю6

У Цэнтральным парку Нью-Ёрка ёсць лаўка ў гонар беларускі

Мінск і Вільня сёння правядуць перамовы па захраслых у Беларусі грузавіках1

Некаторым кіроўцам, пазбаўленым пасведчання, дазволяць кіраваць транспартам — як так?1

У выніку пажару на поўдні Казахстана загінулі дзевяць дзяцей1

Жанчына адкрыла халадзільнік узяць прадукты, а ён выбухнуў1

«Байсол» выплаціў усе грошы са збору на палітвязняў, вызваленых 11 верасня

У мінскіх школах увялі эксперыментальнае меню з новай чвэрці. Што змянілася?

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў12

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць