Інтэрв'ю з беларусамі, якія збіраюцца на Марс
Ці ёсць жыццё на Марсе? Праліць святло на гэта пытанне дапаможа праект «Mars One» («Марс Адзін»).
За паўгода яго арганізатары атрымалі больш за 200 тысяч заявак ад добраахвотнікаў, гатовых выправіцца ў касмічнае падарожжа. Нават ведаючы, што гэта — білет у адзін канец.
Сярод аплікантаў ёсць і беларусы. «Наша Ніва» пагутарыла з двума будучымі «марсіянамі» – Міхалам (24 гады, праграміст) і Ягорам (23 гады, перакладчык).
Да канца года стане вядома, ці пройдуць хлопцы наступны этап адбору.
Чым іх вабіць «чырвоная планета» і дзеля чаго гатовыя адмовіцца дзеля палёту? Глядзіце на відэа:
Каментары