Навука і тэхналогіі1010

Прапануецца палёт на Марс, але білет толькі ў адзін канец

Праект Mars One па адпраўцы на Марс у адзін канец афіцыйна адкрыў набор удзельнікаў.

Паводле планаў распрацоўшчыкаў, першыя каланісты апынуцца на Марсе роўна праз дзесяць гадоў, 22 красавіка 2023 года. Пра гэта паведамілі кіраўнікі праекта на прэс-канферэнцыі.

Задача праекта, які базуецца ў Нідэрландах, складаецца ў ажыццяўленні пілатуемай экспедыцыі на Марс да 2023 года. Чатыры астранаўты праекта стануць першымі марсіянскія каланістамі і правядуць рэшту жыцця ў марсіянскім паселішчы, якое будзе пабудавана для іх аўтаматамі, дасланымі на гэтую планету загадзя.

Патрабаванні да ўдзельнікаў місіі, якая стане першым у сваім родзе рэаліці-шоу, былі апублікаваныя ў пачатку 2013 года, паведамляе Ukranews.

«Для таго каб адправіць чалавека на Марс, не трэба ніякіх новых вынаходак. Магчымыя затрымкі, магчымы перарасход бюджэту, магчымыя нават няўдачы, але гэта магчыма», — заявіў кіраўнік праекта Mars One Бас Лансдорп.

Паводле яго словаў, фонд яшчэ да пачатку афіцыйнага адбору атрымаў каля 10 тысяч лістоў ад жадаючых прыняць удзел у праекце. Да ліпеня 2013-га арганізацыя разлічвае сабраць каля мільёна заявак у выглядзе відэаролікаў працягласцю ў адну хвіліну, прычым для адсейвання «несур’ёзных» кандыдатаў падача заяўкі будзе каштаваць да 25 даляраў — гэтыя сродкі пойдуць на фінансаванне этапаў адбору.

Да ліпеня 2015 года арганізатары адбяруць 24 кандыдаты ў астранаўты, якія наступныя сем гадоў будуць рыхтавацца да будучага палёту ў камандах па чатыры чалавекі. Першы палёт на Марс ацэнены ў $6 мільярдаў.
Большую частку першай сумы арганізатары разлічваюць прыцягнуць праз продаж правоў на трансляцыю глабальнага рэаліці-шоу, якое пачнецца ўжо на этапе адбору ўдзельнікаў.

Палёт да Марса зойме ад сямі да васьмі месяцаў, за якія пасажыры касмічнага апарата страцяць значную частку сваёй мышачнай і касцяной масы. Эксперты сумняюцца ў здольнасці чалавека лятаць у космас далей за Марс.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі10

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»14

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

У Мінску маладзён перабягаў дарогу на чырвонае і трапіў пад машыну ВІДЭА2

Загінуў начальнік натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма»

$249 000 за гістарычны вайб. Які рамонт зрабілі ў сталінцы проста ў цэнтры Мінска2

Лукашэнка пра тэматыку перамоваў з Пуціным: Думалі, як выжыць15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі10

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць