Улада11

Украіна дамовілася з Расеяй пра «атамны» крэдыт у шэсць мільярдаў даляраў

Украінскія ўлады дамовіліся аб атрыманні ў выпадку неабходнасці крэдыту ў памеры шасці мільярдаў даляраў у расійскіх камерцыйных банках.

Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе ўкраінскага Мінэканамразвіцця.

У паведамленні прыводзяцца словы упаўнаважанага па пытаннях супрацоўніцтва з РФ і СНД Валерыя Мунціяна. Ён заявіў, што інвестыцыі спатрэбяцца на арганізацыю вытворчасці ядзернага паліва; таксама прапануецца падрыхтаваць прапановы па будаўніцтве трэцяга і чацвёртага энергаблокаў Хмяльніцкай АЭС. Стаўка, па якой плануецца прыцягваць сродкі, калі з'явіцца такая неабходнасць, не ўдакладняецца.

Кіеў планаваў папрасіць у расійскіх банкаў пазыку на будаванне атамнай станцыі ў Няцешыне (Хмельніцкая вобласць) яшчэ некалькі гадоў таму. У прыватнасці, у лютым 2011 года прэзідэнт краіны Віктар Януковіч даручаў падрыхтаваць неабходныя дакументы для атрымання крэдыту ў Ашчадбанку; сума пазыкі тады не называлася. У 2010 годзе Уладзімір Пуцін, які займаў тады пасаду прэм'ер-міністра РФ, заяўляў, што Расея гатовая даць 5-6 мільярдаў даляраў у крэдыт на развіццё атамнай энергетыкі на Украіне.

У гэтым годзе Масква ўжо дала крэдыт Кіеву. У канцы снежня Расія за кошт сродкаў з Фонду нацыянальнага дабрабыту набыла суверэнныя аблігацыі Украіны на суму ў тры мільярды даляраў. Бонды наміналам у 200 тысяч даляраў і купоны «пяць працэнтаў» былі размешчаны на Ірландскай фондавай біржы. Усяго Масква паабяцала даць крэдыт на 15 мільярдаў даляраў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У самым бедным раёне краіны адкрылі завод2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць