Дактары: На Грушэўскага загінулі пяць чалавек, яшчэ два трупы знайшлі пад Кіевам
У сутыкненнях на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, якія працягваюцца з 19 студзеня, загінулі ўжо 5 чалавек.
Пра гэта Грамадскаму радыё паведаміў Алег Мусій, каардынатар медыцынскай службы штаба нацыянальнага супраціву. Інфармацыя пра пяцёра загінулых была таксама агучана на канале «Еўраньюс».
«Забітых пакуль 5 чалавек. На 00:00 сённяшняга дня пацярпелых было каля 300», — распавёў ён.
У чатырох з гэтых асоб, сцвярджае Мусій, можна было дакладна вызначыць раненні ад агнястрэльнай зброі ад стрэлаў у грудную клетку, шыю і галаву.
Таксама сёння ў Барыспальскім раёне Украіны знайшлі два трупы са слядамі катаванняў. Ідзе апазнанне забітых.
Каментары