У Днепрапятроўску міліцыя палівала пратэстоўцаў з брандспойтаў
У Днепрапятроўску каля 2 тысяч пратэстоўцаў спрабуюць узяць штурмам будынак абласной дзяржадміністрацыі. Ім супрацьстаяць міліцыянты і «цітушкі».
Як перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», людзі, якія спрабуюць падысці да будынка абласной адміністрацыі, месцамі разабралі плот вакол будынка, месцами — падпалілі, і спрабуюць прарвацца на тэрыторыю абладміністрацыі.
У сваю чаргу, міліцыя пачала паліваць пікетоўцаў вадой з двара абладміністрацыі.
З боку праваахоўнікаў у актывістаў ляцелі кавалкі лёду. «Хтосьці кажа, што тушаць падпалены плот, хтосьці кажа пра разгон людзей вадой», — кажуць мітынгоўцы.
За час пікетавання людзі выцягнулі з заслонаў міліцыі двух міліцыянтаў, забралі ў іх дубінкі і шлем і адпусцілі праваахоўнікаў да калег.
На месцы падзей чуюцца выбухі і ідзе дым.
З'явіліся першыя параненыя. Аператар аднаго з цэнтральных каналаў лёдам паранены ў шыю, яшчэ двое маладых людзей атрымалі траўмы рук, пры гэтым звяртацца ў бальніцу яны баяцца.
Каментары