Выйшаў чарговы нумар тыднёвіка «Наша Ніва».

У нумары:
— Адзін кактэйль усё змяніў. Калі пратэсты сталі перарастаць у паўстанне, Януковіч пайшоў на саступкі.
— Міхаіл Жызнеўскі — беларус, што загінуў за Украіну. Ён атрымаў агнястрэльнае раненне ў сэрца.
— 19-гадовая фотамадэль: «На рэвалюцыі я навучылася мыць туалеты». «Наша Ніва» пагутарыла ў Кіеве з жыхарамі Майдану.
— Ліст з Майдану: Адступаць нам няма куды. Украінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец піша Уладзіміру Арлову.
— Як працуюць гіганцкія лагістычныя цэнтры? «Еўраопт» пабудаваў сучасны склад пад Баранавічамі.
— Сярэдні работнік атрымлівае на 1,5 мільёна менш за сярэдні заробак. Вінаватая методыка падліку і падаткі.
— У лідарах «Верцялішкі» і «Сноў». Карта ўраджайнасці Беларусі за 2013 год.
— «Уплыў дэпутатаў мікраскапічны». Сябра аргкамітэта БХД, ветэрынар Аляксей Цюлькоў расказаў пра чатыры гады дэпутацтва ў Асіповіцкім райсавеце.
— Цяжкасці перакладу. Камертон Сяргея Ваганава.
— Андрэй Клімаў: Я ведаю, як зарабляюцца грошы. Мы сустрэліся дома ў Андрэя Клімава і, уладкаваўшыся ў працоўным кабінеце, сярод вялікай колькасці літаратуры, пагутарылі пра палітычныя гульні, бізнэс і тое, як у адзін момант можна згубіць усё.
— Пра гарадзенскі Шлісельбург. Анатоль Сідарэвіч дапаўняе спецвыпуск «Нашай Нівы» «Беларуская Гародня» (№2).
— Сапраўдныя прычыны, па якіх беларускі выбіраюць абцасы.
— Энтузіясты ратуюць унікальныя беларускія фільмы. Сёння ў мінскім Музеі кіно кожны ахвотны можа пабачыць рэдкія стужкі 1920-х, 30-х, 60-х гадоў. Гэта стала магчымым дзякуючы Андрэю Скуратовічу: з яго ініцыятывы збіраюцца грошы на выкуп правоў, рэстаўрацыю і алічбоўванне старых стужак.
— «І з тых часоў сядзеў маскаль ціха…» 450 год назад — 26 студзеня 1564 — адбылася Ульская бітва. Гэта была другая, пасля Оршы, па значэнні перамога войска ВКЛ у змаганні з Масквой у XVI стагоддзі.
— Напрыклад, вазьмі ката… Апавяданне Наталкі Бабінай.
— Д’яблавы восы, ці Сэкс, віно і кіно. Артур Клінаў напісаў постмадэрнісцкі раман.
— Спартак Мірановіч: Дзеці добрыя бегаюць, але некуды знікаюць
* * *
Новы нумар падпісчыкі атрымліваюць у сераду, а ў кіёсках ён з'яўляецца ў раніцу ў чацвер.
Раней, чым у кіёсках, НН з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (пр.Незалежнасці, 34а, ст.м. «Плошча Перамогі») і этнакраме «Рагна» (вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»).
Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.
Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП

Каментары