Эканоміка22

Выдача крэдытаў без даведак аб даходах можа быць забаронена

Выдача крэдытаў насельніцтву без даведак аб даходах можа быць забаронена, паведамілі прадстаўнікі некалькіх банкаў.

Паводле слоў банкіраў, прыняцце гэтага рашэння прывядзе да значнага скарачэння аб'ёмаў спажывецкага крэдытавання ў месцах продажаў. «Сёння ў крамах знаходзяцца супрацоўнікі банкаў, яны задавальняюць імпульсны попыт пакупнікоў, калі людзі ўбачылі тавар і жадаюць яго адразу ж купіць. Зразумела, што, калі банкіры запатрабуюць у пакупнікоў даведку аб даходах, апошнія не змогуць задаволіць імпульснае жаданне купіць тавар у крэдыт», — растлумачыў топ-менеджар аднаго з камерцыйных банкаў. 

Па стане на 1 студзеня 2014 года завінавачанасць насельніцтва перад банкамі па спажывецкіх крэдытах складала 14,9 трлн рублёў і павялічылася амаль на 45% за мінулы год. 

Паводле меркавання экспертаў, планы Нацбанка ўвесці забарону на выдачу крэдытаў насельніцтву без даведак аб даходах могуць быць звязаны з узмацненнем жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі ў пачатку гэтага года. Нагадаем, што ў пачатку 2014-га Нацбанк заявіў пра абмежаванне прыросту крэдытавання эканомікі на ўзроўні 0,7% за месяц. 

«З пункта гледжання ўзмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі разгляданае рашэнне карыснае. Калі мы хочам больш нізкую інфляцыю, аб'ёмы ўнутранага попыту неабходна абмяжоўваць і аб'ёмы крэдытавання зніжаць», — адзначае фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра «Альпары» ў Мінску Вадзім Іосуб.

У сваю чаргу, прадстаўнікі некаторых камерцыйных банкаў лічаць, што забарона на выдачу спажывецкіх крэдытаў без даведак аб даходах можа быць абумоўлена імкненнем грашовых улад абмежаваць спажывецкі імпарт. 

Эканаміст Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Дзмітрый Крук у гэтай сувязі мяркуе, што ў выпадку ўвядзення забароны на выдачу крэдытаў насельніцтву без даведак аб даходах рознічныя банкі могуць паспрабаваць абысці гэтае абмежаванне. 

«У прыватнасці, гаворка можа ісці аб тым, што банкі будуць крэдытаваць не насельніцтва, а аб'екты гандлю, якія стануць прапаноўваць купіць тавар у растэрміноўку», — мяркуе эканаміст. 

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве8

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску значна выраслі тарыфы на эвакуацыю аўтамабіля і штрафстаянку2

Беларус напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце. Дзіця ў коме24

11-гадовы школьнік гуляўся з порахам у бабулі і атрымаў моцныя апёкі галавы1

Вядомую мінскую трэнерку па танцах асудзілі за палітыку5

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады28

Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію37

Вызвалены з турмы ў Беларусі грамадзянін Латвіі: За тры гады страціў 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў12

Маладыя беларусы набылі дом за 42 рублі і пераробліваюць яго ў здымачную пляцоўку3

У Азербайджане выкладчыка асудзілі на 15 гадоў за перапіску з армянамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве8

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць