Аляксандр Шрамко. Дзённік святара44

Памесная царква

Бурна паразмаўляўшы пра нацыянальную царкву, ідзем далей. На шляху да асэнсаваньня паняцьця аўтакефальная фальнасьці трэба трошкі прыпыніцца на тым, што мы разумеем пад памеснай царквой.

Бурна паразмаўляўшы пра нацыянальную царкву, ідзем далей. На шляху да асэнсаваньня паняцьця аўтакефальная фальнасьці трэба трошкі прыпыніцца на тым, што мы разумеем пад памеснай царквой.

Калі па-простаму, чыста тэхнічна, як яно на практыцы, то звычайна так і разумеюць: памесная г. зн. аўтакефальная ці аўтаномная царква. Але, рыскну сказаць, паняцьце памеснай царквы нашмат больш глыбокае і і больш сутнаснае. Больш тэалягічнае і зыходзіць з самаразуменьня Царквы. Тады як аўтакефальная ды аўтаномная гэта больш канстатацыя гістарычнай зьявы. Гэта больш тое, што ідзе з вонкавых да царквы сілаў. Гэта патрабаваньне часу і умоваў дзяржаўнага ці нацыянальнага жыцьця, ў якіх непазьбежна існуе Царква. Чаму ж на практыцы мы бачым, што такія істотна розныя паняцьця нейкім чынам нават практычна супадаюць? Так гэта як раз таму, што яны ідуць з розных бакоў, ў розных напрамках і дзесьці сустракаюцца. Ды сустракаюцца так, што ўстойлівасьць сытуацыі дасягаецца іх узаемным кампрамісам, роўнасьцю балянсу паміж імі. Зразумела, што для Царквы важна захаваць як мага больш ад сваёй памеснасьці. Чым менш гэта атрымліваецца, тым большымі хваробамі прыходзіцца расплачвацца Царкве… Прыклад перад нашымі вачыма — Расейская праваслаўная царква. Яе тая самая праславутая «імпэрскасьць» і закамплексаванасьць на расейска-нацыянальным менталітэце — гэта ўсё безумоўна плады незбалянсаванай аўтакефаліі. Дык што такое памеснасьць, і чаму так жыцьцёва неабходна ёй даражыць?

Гэта зноў жа лепш зразумець у кантрасьце з аўтакефаліяй. Мы кажам, што Усяленская Царква складаецца з асобных аўтакефальных цэркваў. Але ці будзе карэктна сказаць, што Усяленская Царква складаецца з памесных? Што памесная царква гэта частка ўсяленскай? Зусім не! Пра гэта добра сказаў архіяпіскап Васіль (Крывашэін): «Памесная Царква не зьяўляецца часткай Кафалічнай Усяленскай Царквы, але яе поўным выяўленьнем. Усяцэлым непаменшаным выяўленьнем у пэўным месцы». Кожны з нас жыве ў канкрэтнай Памеснай Царкве, і унівэрсальнасьць Усяленскай Царквы павінна нам адкрывацца праз Царкву Памесную. Памесная Царква гэта канкрэтны выгляд Усяленскай Царквы і сьведчаньне аб ёй.

Але калі памеснасьць страчваецца за кошт цісьненьня звонку Царквы, калі больш перамагае аўтакефальнасьць, тады у выглядзе Памеснай Царквы ўсё менш і менш аказваецца ўсяленскасьці, у яе рысах з’яўляецца ўсё больш таго, што не мае дачыненьня да Кафалічнай Усяленскай Царквы.

Такім чынам мы падышлі да самага балючага і вострага пытаньня — аб царкоўнай аўтакефаліі, яе каштоўнасьцях і глыбінных камянях.

Каментары4

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў6

Літоўская армія: Рызыка нападу падчас вучэнняў «Захад» нізкая, але верагоднасць правакацый узрасла

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць