«Ацэнка можа быць адна — узброены захоп улады, — сказаў Пуцін. — Ніхто з гэтым не спрачаецца. Пытанне для мяне: навошта гэта зроблена?
Януковіч пры пасярэдніцтве міністраў замежных спраў падпісаў 21 лютага тое самае пагадненне, па якім Януковіч сваю ўладу ўжо здаў, ён пагадзіўся на ўсё, што патрабавала апазіцыя — на датэрміновыя выбары парламента і прэзідэнта, на вяртанне канстытуцыі 2004 года. Ён пагадзіўся не ўжываць сілу. Больш за тое, ён даў указанне вывесці ўсе міліцэйскія сілы. Як толькі ён з'ехаў у Харкаў, захапілі яго рэзідэнцыю.
У яго не было ніякіх шанцаў пераабрацца, ўсё з гэтым згодныя усе мае калегі.
Навошта трэба было ўцягваць краіну ў той хаос, у якім яна апынулася? Няма адказу».
Каментары