Міжнародная фэдэрацыя футболу сёньня апублікавала новы рэйтынг нацыянальных зборных. Так нізка зборная не падала ад 2001 году.
Міжнародная фэдэрацыя футболу сёньня апублікавала новы рэйтынг нацыянальных зборных. Сюды ўлічваліся матчы, якія каманды правялі ў кастрычніку. Нагадаем, што цягам месяцу каманда Бэрнда Штанге правяла два матчы. Спачатку беларусы ў Гомелі сэнсацыяна саступілі Люксэмбургу, а пасьля ў таварыскай гульне прайгралі ізраіліцянам.
Такія «посьпехі» каманды не маглі не адбіцца на яе рэйтынгу. Зборная Беларусі апусьцілася на дваццаць чатыры радкі ўніз, займаючы цяпер 94-ае. Так нізка наша каманда не падала цягам апошніх шасьці гадоў. Суседзямі беларусаў у рэйтынгу зьяўляюцца зборныя экзатычных Барбадосу і Ўганды.
Дарэчы, у новым рэйтынгу зьмяніўся лідэр. Першае месца цяпер займае Аргентына, якая пацясьніла чэмпіёнаў сьвету зь Італіі.
Каментары