Грамадства77

На Нямізе развіталіся з Генадзем Бураўкіным

У мінскім саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла ў 11.30 пачалося развітанне з паэтам Генадзем БураўкінымСабор быў поўны і не мог змясціць усіх жадаючых. Адпяванне адбывалася на беларускай мове.

Сярод тых, хто прыйшоў праводзіць Генадзя Бураўкіна ў апошні шлях былі Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Арсень Ліс, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Васіль Зуёнак, Рыгор Сітніца, Васіль Шаранговіч, Віктар Скарабагатаў, паведаміла паэтка Аксана Спрынчан.

Як паведамляе БелаПАН прыйшлі таксама Валер Шчукін, Зміцер і Анастасія Дашкевічы, Юрый Зісер, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандра Герасіменя, Зінаіда Бандарэнка, Аляксей Дудараў.

«Пайшоў у вечнасць яшчэ адзін творца з ліку тытанаў і апосталаў, тых, хто быў і застаецца гонарам нашай краіны, — сказаў на грамадзянскай паніхідзе кіраўнік Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч (Сачанка). — Такія раны доўга не гояцца, такія страты ня забываюцца і такія людзі незаменныя».

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч падкрэсліў, што наўрад ці хтосьці ведаў Генадзя Бураўкіна даўжэй за яго — 60 гадоў. «Мы ведалі адзін аднаго са студэнцтва. Магу сказаць, што Бураўкін заўсёды служыў Беларусі, — падкрэсліў ён. — Паэт служыў той Беларусі, якая тады была. Але ён рабіў гэта так, каб яго служэнне ішло на карысць той Беларусі, якой яна павінна быць і будзе. Гэта самы яскравы прыклад служэння для нас усіх».

Тэлеграмы са спачуваннямі даслалі пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, мноства сяброў і калег Бураўкіна з Украіны. Выступіць з развітальнай прамовай прыйшоў часовы павераны ў справах ЗША Ітан Голдрыч. Інфармацыі пра тое, ці выказаў свае спачуванні Аляксандр Лукашэнка, пакуль няма.

Вынас цела з сабора пасля заканчэння працэдуры развітання людзі сустракалі з бел-чырвона-беламі сцягамі.

Сёння ж Генадзь Бураўкін будзе пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»23

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

На матч Украіна — Ісландыя ў Варшаве пранеслі вялікія расцяжкі «Ф*к Пуцін» і «Стоп Лука»5

Мінскія студэнты пашылі калекцыю строяў у духу Радзівілаў6

Закрыццё межаў нельга лічыць эфектыўным метадам уплыву на рэжым Лукашэнкі — польскі эксперт13

Германія нарошчвае вайсковую моц і мяняе баланс сіл у Еўропе13

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент6

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых43

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»23

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць