Грамадства88

МЗС: Санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі павінны быць поўнасцю адмененыя

Cанкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі павінны быць адмененыя цалкам, заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык 10 ліпеня на брыфінгу ў Мінску.

Ён падкрэсліў, што адносіны Беларусі да санкцый як да аднабаковых прымусовых мер не мяняліся: «Мы зыходзім з контрпрадуктыўнасці санкцый і непрымальнасці іх выкарыстання як інструмента міжнароднай палітыкі». 

На ўдакладняльнае пытанне БелаПАН, ці абмяркоўвалася пытанне адмены санкцый падчас цяперашняга візіту ў Брусель (8—10 ліпеня) намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной, Мірончык адказаў сцвярджальна. «Мы адкрыта выкладаем пазіцыю Беларусі па тых ці іншых пытаннях, у тым ліку і па пытанні санкцый», — дадаў прэс-сакратар. 

9 ліпеня афіцыйны журнал Еўрасаюза апублікаваў абноўлены санкцыйны спіс у дачыненні да Беларусі. З яго выключаны восем беларускіх чыноўнікаў і адзін — уключаны.

З гэтак званага чорнага спісу выключаны былы пракурор Мінскай вобласці Аляксандр Архіпаў, суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мінска Ганна Самалюк, старшыня Магілёўскай рэгіянальнай выбарчай камісіі Валерый Берастаў, член ЦВК Наталля Бушная, пракурор Андрэй Мігун, былы намеснік старшыні КДБ Мікалай Свароб, намеснік старшыні КДБ Пётр Траццяк і былы начальнік упраўлення ўрадавай сувязі КДБ Ігар Варапаеў.

Папоўніў спіс суддзя шклоўскага раённага суда Віталь Волкаў, які прыняў у студзені 2012 года рашэнне аб пераводзе экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча ў турму закрытага тыпу ў Магілёве. 

Такім чынам, зараз у спісе асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС і чые фінансавыя сродкі ў ЕС павінны быць замарожаныя, — 225 прозвішчаў. Апрача таго, санацыі працягваюць дзейнічаць у дачыненні да 25 беларускіх прадпрыемстваў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы1

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Усе навіны →
Усе навіны

61-гадовы мужчына прапаў на пункце пропуску «Брэст»

17-гадовага на Audi спынілі стральбой з табельнай зброі1

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню80

Беларускі рэжысёр расказаў, як у маладосці пазнаёміўся ў ЗША з адным з самых уплывовых украінцаў7

Мультыкомплекс каля Камароўскага рынку ў Мінску плануюць дабудаваць у 2026 годзе2

Пажар на станцыі і спыненне цягнікоў — у Расіі кажуць пра масіраваную атаку БПЛА1

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы1

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць